Вайна

ISW: Зімовае надвор'е не прывядзе да зацішша на вайне

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваёй зводцы аб становішчы спраў на фронце абвяргае пункт гледжання некаторых заходніх чыноўнікаў аб тым, што зімовае надвор'е можа прывесці да некаторага зацішша на вайне і такім чынам створыць магчымасць для пачатку перамоў.

Пра магчымасць такога зацішша, у прыватнасці, гаварылася ў нядаўняй публікацыі тэлекампаніі NBC News, у якой цытаваліся неназваныя супрацоўнікі абаронных ведамстваў ЗША і іншых краін Захаду.

«Запаволіць ваенны наступ можа восеньская і вясновая гразь — гэтак жа, як няспраўнасць або недахоп зімовай тэхнікі, — пярэчаць эксперты ISW. — Некаторыя віды ваеннай тэхнікі могуць мець патрэбу ў адаптацыі да больш халоднага надвор'я, і недахоп тэхнікі або боепрыпасаў сапраўды здольны прывесці да запаволення наступу з-за лагістычных цяжкасцей — але не зімовае надвор'е».

Пры гэтым, на думку аўтараў зводкі, «зіма можа нашмат больш пашкодзіць дрэнна экіпіяваным расійскім войскам ва Украіне, але добра забяспечаныя ўкраінскія вайскоўцы наўрад ці спыняць контрнаступленне праз прыход зімы». Наадварот, змёрзлы грунт можа спрасціць перамяшчэнне ўкраінскай тэхнікі — і рабіць гэта будзе прасцей, чым ва ўмовах асенне-вясновага бездарожжа, лічыць ISW.

На яго думку, калі баявыя дзеянні і заціхнуць, то толькі з-за лагістычных цяжкасцей або дасягнення пункта кульмінацыі ў некалькіх кампаніях абодвух бакоў. Эксперты ISW дадаюць, што расійскія войскі на большай частцы фронту перайшлі да абароны і ўжо некалькі месяцаў не могуць весці маштабныя наступальныя дзеянні ў Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях.

Аб наступленні УСУ ў Херсонскай вобласці ў зводцы сказана, што ўкраінскія войскі пакуль вызваляюць рэгіён без разгрому арміі РФ, падобнаму таму, што быў пад Харкавам, а расійскія вайскоўцы адступаюць з правага берага Дняпра з «захаваннем адносна высокай баяздольнасці».

Зрэшты, аўтары зводкі рыхтавалі яе яшчэ да з'яўлення паведамленняў аб ударах па расійскіх войсках, якія перапраўляюцца на левы бераг Дняпра. Пра іх эксперты ISW не згадваюць, але звестак аб тым, што адбываецца ў ноч на пятніцу няма і ў іншых аўтарытэтных крыніц.

ISW піша, што «расійскае адступленне зойме яшчэ некаторы час, і па ўсёй Херсонскай вобласці будуць працягвацца баі». Аўтары зводкі заключаюць, што «Украіна валодае ініцыятывай і забяспечвае сабе ў Херсоне значную перамогу». Таму любое спыненне агню, па думку экспертаў, «дасць Крамлю так неабходны яму час для аднаўлення расійскіх сіл».

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі32

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

Што навукоўцы могуць высветліць дзякуючы падзенню ступені ракеты SpaceX на Месяц3

У Германіі Расія напярэдадні выбараў запусціла кампанію «Матрошка»4

Зноў мяняюць сістэму школьнага харчавання3

У Маскве пасля выбуху ў рэстаране Balzi Rossi прайшло патаемнае пахаванне генерала1

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема10

«Экстрэмісцкім» прызналі сайт тэлеканала «Еўраньюс»9

На беларуска-літоўскай мяжы група мігрантаў выйшла з тунэля і напала на памежнікаў. У Літве гэта замоўчвалі больш за тыдзень16

У Падмаскоўі загарэўся галоўны навуковы інстытут «Раскосмаса»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі32

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць