Эканоміка

Расійскія вытворцы цэменту бʼюць трывогу праз рост імпарту таннага беларускага

Пастаўкі цэменту з Беларусі ў Расію выраслі на 61% у верасні-кастрычніку з-за санкцый, сцвярджаюць удзельнікі рынку. Згодна з іх прагнозам, далейшы рост імпарту прывядзе да праблем у расійскіх вытворцаў.

У верасні-кастрычніку 2022 года пастаўкі цэменту з Беларусі ў Расію выраслі на 61% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, да 434,1 тыс. т, піша РБК.

Рост імпарту фіксуе і Саюзцэмент, які абʼядноўвае найбуйнейшых расійскіх вытворцаў цэменту, а таксама прадпрыемствы з Беларусі, Казахстана і Кыргызстана. Беларусь — найбуйнейшы экспарцёр цэменту ў Расію, на яе долю прыпадае больш за 70% ад агульнага абʼёму паставак.

У прэс-службе Мінпрамгандля не пагаджаюцца з лічбамі. «На гэты момант інфармацыя аб росце паставак цэменту з Рэспублікі Беларусь не пацвярджаецца, Мінпрамгандаль не фіксуе рост паставак», — падкрэслілі там.

У Мінпрамгандлі спасылаюцца на даныя Федэральнай мытнай службы, згодна з якімі імпарт цэменту ў студзені-кастрычніку знізіўся на 21%, але абʼёмы паставак у тонах не ўдакладняюць. Мытная статыстыка была засакрэчана ў красавіку, пасля пачатку ваеннай спецаперацыі ва Украіне і ўвядзення заходніх санкцый.

Суразмоўцы РБК лічаць, што мытная статыстыка можа быць няпоўнай з-за таго, што Расія і Беларусь уваходзяць у ЕАЭС, і цэмент на мяжы не падлягае абавязковаму мытнаму агляду.

Рост паставак цэменту з Беларусі можа быць звязаны з абмежаваннямі продажу беларускага цэменту ў Еўропу і недастатковым узроўнем попыту на ўнутраным рынку. «Расійскі рынак атрымліваецца адзіным, куды можна скідаць лішнія абʼёмы без рызыкі затаварвання ўласнага ўнутранага», — тлумачаць эксперты.

 У ліпені 2022 года набыла моц забарона на пастаўкі як расійскага, так і беларускага цэменту ў ЕС. З-за гэтага беларускія прадпрыемствы не могуць пастаўляць яго нават у Калінінградскую вобласць, дзе яны займалі амаль 41% рынку ў мінулым годзе. На Калінінград прыпадала 18% усяго беларускага імпарту ў Расію.

Рэзкі рост абʼёмаў продажы ў іншых рэгіёнах магчымы толькі за кошт вялікіх дысконтаў, лічаць эксперты. Паводле іх, беларускія прадпрыемствы прапануюць цэмент таннейшы за расійскі на 5% і больш, а таксама таварныя крэдыты, гэта значыць адтэрміноўку плацяжу.

«Вытворцы цэменту з Беларусі атрымліваюць значную колькасць субсідый і іншых ільгот з боку дзяржавы», — дадае Вячаслаў Шматаў, старшыня праўлення Саюзцэмента і генеральны дырэктар найбуйнейшага ў Расіі вытворцы цэменту «Еўрацэмент». — Сярод мер дзяржпадтрымкі, напрыклад, пагашэнне запазычанасці па крэдытах, вызваленне ад падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку».

Рост імпарту прывядзе да выцяснення з рынку і можа прывесці да закрыцця некаторых расійскіх цэментных заводаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз4

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы распавядаюць пра дактыласкапію на ўездзе ў Грузію. Спецыяльна для грамадзян Беларусі?3

У Іраку забіты адзін з лідараў «Ісламскай дзяржавы»1

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў7

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У ЗША падумваюць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі72

У рукі сілавікоў трапілі дакументы Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. Як гэта магло адбыцца?8

Блогерка скрала дзіця вомбата ў ягонай маці. Гэта абурыла ўсю Аўстралію4

Ціханоўская: Сённяшні дзень калісьці стане сапраўдным святам6

Знайшлося яшчэ адно пацвярджэнне таго, што «Амкадорам» кіруе не Шакуцін, а менеджары БелАЗа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз4

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць