Грамадства

Мінчук чуе гук ліфта ў сваёй кватэры. Са скаргай ён звярнуўся да чыноўнікаў

Жыхар комплексу «Мінск-Свет» сцвярджае, што праз два гады пасля засялення пачаў чуць працу ліфтаў проста ў кватэры. Са скаргай на пастаянны шум мужчына дайшоў да асабістага прыёму ў кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, піша Onliner.by.

Ілюстрацыйнае фота забудоўшчыка

Мінчук жыве на другім паверсе. Паводле яго слоў, раней ніякага дыскамфорту ён не адчуваў, але апошнім часам стаў выразна чуць гук працы ліфтавага абсталявання. Менавіта таму ён упэўнены: праблема не ў планіроўцы дома, а ў няспраўнасці саміх ліфтаў.

Спачатку мужчына звярнуўся ў арганізацыю «Хэпі Планет». Спецыялісты правялі абследаванне абсталявання і выканалі шумаізаляцыю створак дзвярэй ліфтавай шахты. Аднак вынік жыхара не задаволіў — шум, як ён кажа, нікуды не знік.

Тады да сітуацыі падключыўся раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Спецыялісты правялі замеры ўзроўню шуму, але перавышэнняў нарматываў не зафіксавалі. З гэтым заключэннем мінчанін не пагадзіўся і працягнуў настойваць на тым, што жыць у такіх умовах немагчыма.

На прыёме кіраўнік раёна падкрэсліў: спецыялісты наглядных органаў нясуць персанальную адказнасць за выдадзеныя заключэнні, таму сумнявацца ў іх аб’ектыўнасці падстаў няма. Разам з тым арганізацыі, якая абслугоўвае інфраструктуру, даручылі паўторна разгледзець сітуацыю і, пры неабходнасці, дадаткова выканаць работы па шумаізаляцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы4

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

Кроў мужчыны, якога больш за 200 разоў кусалі змеі, стала асновай для ўніверсальнага супрацьяддзя

Аргенцінскі горад «на краі свету» адмаўляе, што з’яўляецца крыніцай хантавіруса

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку10

«Час размаўляць з Расіяй». Прэзідэнт Фінляндыі заклікаў Еўропу пачаць перамовы з Масквой13

«Як толькі дождж, у нас у пад’ездзе патоп». «Багамы» ў «Мінск-Свеце» зноў заліло3

Пазняк расказаў, як яго не пусцілі ў Вярхоўны Савет у 1995-м. Кажа, Мацкевіч там увогуле ніякім чынам85

«Ці паедзе кіроўца пры такіх умовах працаваць?» Што будзе з таксі і пасажырамі пасля абяцання не павышаць цэны7

Даляр апусціўся ніжэй за 2,8 рубля6

Як ідзе будаўніцтва падземнага перахода на Арлоўскай у Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы4

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць