Здарэнні22

Стаў вядомы прысуд былому кіраўніку Рэчыцы

10 гадоў былы кіраўнік даваў указанні спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў Рэчыцкага раёна хаваць падзеж жывёлы. У сувязі з чым 20 работнікаў былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, паведамляе пракуратура Гомеля. 

Экс-старшыні Рэчыцкага райвыканкама інкрымінавана перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, гаворыцца ў заяве гомельскай пракуратуры. Яго імя не называецца, але відавочна, што гаворка ідзе пра Віталя Панчанку. 

На працягу 10 гадоў былы кіраўнік даваў незаконныя ўказанні спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў Рэчыцкага раёна, а таксама свайму намесніку хаваць падзеж жывёлы. У сувязі з чым 20 работнікаў былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

@nashaniva Стаў вядомы прысуд былому кіраўніку Рэчыцы, які нібыта 10 гадоў даваў указанні хаваць падзеж жывёл! #речица #депутат #гомельскаяобласть #гомельбеларусь #новостибеларуси ♬ mirage - théos & Antent

Экс-старшыні Рэчыцы прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 7 гадоў з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму, са штрафам на суму 700 базавых адзінак (31 500 рублёў), з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў, паведамляе пракуратура. 

Пра затрыманне Віталя Панчанкі летась паведамляў «Флагшток». 

У 2022 годзе Панчанка ўжо быў у СІЗА, але тады яму ўдалося пазбегнуць пакарання — ён нават апынуўся на пасадзе ідэолага «Беларуснафты».

Каментары2

  • А+
    10.02.2026
    Лично знаком с этой мразью.
    Подонок. Подонок редкостный и с семейными связями - прокуратура/здравоохранение. Ничего не помогло. Я лично сидел в колонии с его ЗАМОМ ПО СЕЛЬСКОМУ ХОЗЯЙСТВУ, КОТОРОГО ОН ПОСАДИЛ (9 отряд). И в колонии еще главного животновода из Речицкого района (20 отряд) по этой теме сидел...... и это только ИК-2 БОБРЫ...... Мало дали, за испорченые и исковерконные жизни под расстрел подводить надо.....
  • Так
    10.02.2026
    А ці гэта не той што частаваў хлебам соллю расейскіх акупантаў перад уварварнем іх ва Ўкраіну ў лютым 2022?

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць