Адбываюцца ператрусы ў прадстаўнікоў непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі
Пра гэта паведаміў прадстаўнік арганізацыі Марэк Занеўскі.

«На гэты момант ідуць ператрусы ў кватэрах старшыні рады СПБ Ірэны Валюсь і віцэ-прэзідэнта Рэнаты Дземянчук. Тэлефоны актывістаў не адказваюць», — напісаў ён у фэйсбуку.
Сёння стала вядома, што пракуратура хоча ліквідаваць кампанію, якая «незаконна ажыццяўляла дзейнасць Саюза палякаў».
Таксама распачата крымінальная справа паводле арт. 193-1 КК за незаконную арганізацыю дзейнасці грамадскага аб'яднання і ўдзел у ім.
-
«Параўнала цэны з польскімі — ашалела». Як айцішнік працуе ў Грэцыі, дзе няма ксенафобіі, спешкі і амаль айцішкі
-
«Забінтуй руку, каб даўжэй захаваць поціск». З’явіліся малавядомыя фота візіту Ніксана ў Мінск з яго архіва ФОТЫ
-
Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна сталі лаўрэатамі прэміі «Індэкс цэнзуры»
Каментары