Скарачаецца колькасць рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон. Падае і прыбытак, хаця выручка расце
У беларускіх СЭЗ па стане на 1 кастрычніка было зарэгістравана 425 кампаній, што на чатыры менш, чым год таму. Колькасць дзейных рэзідэнтаў зменшылася на 11, да 410.

Як піша reform.by, выручка ад рэалізацыі СЭЗ павялічылася пры гэтым на 13,6% да 23,66 млрд рублёў па выніках трох кварталаў.
Чысты прыбытак у той жа час знізіўся на 5,7% да 1,76 млрд рублёў. Аб'ём вытворчасці павялічыўся ў бягучых цэнах на 14,2% да 22,44 млрд рублёў.
Экспарт склаў 6,25 млрд даляраў, што на 2,9% больш, чым за тры кварталы мінулага года. Колькасць занятых у рэзідэнтах СЭЗ зменшылася на 1,7% да 133,59 тыс. чалавек.
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары