Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
«Мы лічым, што на сёння сэнсу наступлення ў беларусаў на тэрыторыю нашай дзяржавы няма. І жадання ў іхняга грамадства там няма, а ў нашага — тым больш».
На рэмарку журналіста, што Украіна, відавочна, робіць усё магчымае, каб пераканаць Беларусь не ваяваць, Зяленскі адзначыў:
«Мы шмат у чым кагосьці пераконваем, гэта частка нашай працы — не адкрываць шмат франтоў».
Але ў той жа час ён пацвердзіў, што цяпер (пасля ракетных удараў Расіі з тэрыторыі Беларусі) ніякіх кантактаў паміж Украінай і рэжымам Лукашэнкі няма.





