Грамадства

СК аб справе TUT.by: Фігуранты кампенсавалі шкоду дзяржаве ў кратным памеры

Фігуранты справы «Тут Бай Медыя» аплацілі шкоду дзяржаве ў кратным памеры. Такую інфармацыю агучыў журналістам старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гора, піша БЕЛТА.

«Справа «Тут Бай Медыя» ў бліжэйшы час будзе перададзена пракурору для накіравання ў суд. Шэраг фігурантаў падалі прашэнні аб вызваленні іх ад крымінальнай адказнасці за здзяйсненне падатковых злачынстваў. Дакладныя сумы шкоды я зараз называць не магу, але гэта вельмі значная сума. Шкода кампенсаваная, і кампенсаваная ў кратным памеры», — сказаў Дзмітрый Гора.

Учора стала вядома, што фігуранты справы пазнаёміліся з матэрыяламі, у хуткім часе яна будзе перададзеная пракурору.

Двое фігурантаў, якія дагэтуль знаходзяцца ў СІЗА, — гэта генеральны дырэктар «Тут Бай Медыя» Людміла Чэкіна і рэдактар TUT.by Марына Золатава.

Пасля таго, як іх ўключылі ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», стала вядома, што яны абвінавачваюцца па двух «экстрэмісцкіх» артыкулах: арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 361 (заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы) КК Беларусі.

Пагром TUT.by адбыўся паўтара года таму, 18 мая 2021 года. Тады былі арыштаваныя 15 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»3

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Што паглядзець і пакаштаваць у Лісабоне — захоўвайце парады

Статкевіч распавёў, што да гэтага часу лічыцца зняволеным4

Знакаміты гандбольны трэнер Спартак Мірановіч расказаў, як яму патэлефаналі махляры1

Пяскова спыталі: блакіроўкі інтэрнэту — ці не шлях гэта ў мінулае?3

Чым займаюцца дзеці Шэймана? Дачка падалася ў эзатэрыку7

Дырэктарам Тэатра лялек прызначылі былога міліцыянера і ахоўніка «Еўраопта»14

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна22

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»3

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць