Сёння кіраўнікі Беларусі і Украіны правялі двухбаковую сустрэчу ў Кішынёве, дзе праходзіць саміт СНД.
Сёння кіраўнікі Беларусі і Украіны правялі двухбаковую сустрэчу ў Кішынёве, дзе праходзіць саміт СНД.
Пасля яе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён чакае «сур’ёзных зрухаў у дачыненнях з Украінай у бліжэйшыя паўтара‑два месяцы».
Кіраўнік Беларусі сказаў, што сёньня не было магчымасьці грунтоўна паразмаўляць па цэлым шэрагу насьпелых праблемаў. Ён прапанаваў сустрэцца бліжэйшым часам, каб абмеркаваць усе пытаньні.
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі адзначае, што нічога новага Лукашэнка сёньня не сказаў.
«Ягоныя словы нагадваюць мне тое ж самае, што Лукашэнка ўжо казаў сёлета падчас сустрэч з Юшчанкам у Чарнігаве і Гомелі. І гэта сьведчыць толькі пра тое, што разьвіцьцё двухбаковых дачыненьняў, пра якія раней дамаўляліся два прэзыдэнты, марудзіцца».
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары