Грамадства

Пры будаўніцтве тунэля паміж новымі станцыямі метро раку Свіслач пусцяць па новым рэчышчы

Пры будаўніцтве тунэля, які злучае новыя станцыі метро «Пярэспа» і «Прафсаюзная», спатрэбіцца пераадолець водную перашкоду — раку Свіслач. Галоўны інжынер праектаў «Мінскметрапраект» Павел Непачаловіч расказаў, як гэта зробяць, піша тэлеграм-канал ДВА «Мінскбуд».

Фота: minskstroybelarus / Telegram

Па словах спецыяліста, перад тым, як пачнуць будаваць тунэль, раку «перапусцяць». На ўчастку Свіслачы спачатку зробяць водапаніжэнне, а затым усталююць агароджу, якая падзеліць рэчышча на дзве часткі. Адна плынь будзе ісці ў звычайным кірунку, для другой умацуюць адхоны і ўсталююць жалезабетонную пліту 50 см таўшчынёй.

Калі пліта стане трывалай, водны струмень накіруюць на гатовую палову і зоймуцца бетанаваннем другой.

Ад узроўню вады маналітная падушка будзе адступаць дзесьці на паўтара метра. Такім чынам будзе забяспечана абарона перагонных тунэляў ад паступлення вады і прасядання грунту, растлумачыў Павел Непачаловіч.

Як пішуць Мінск-Навіны, пры будаўніцтве першай лініі сталічнага метрапалітэна на ўчастку паміж «Кастрычніцкай» і «Плошчай Перамогі» Свіслач пускалі праз 10 труб дыяметрам 1,2 м, а да гэтага збудавалі земляную дамбу. Тунэль праз рэчышча ракі правялі за 12 дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць