Усяго патроху22

Лебедзі не адляцелі ў вырай? Гэта нармальна

Тое, што некаторыя лебедзі застаюцца на зімоўку, — нармальна. Для птушак не гэтак страшны холад, як голад. Лебядзіны пух добра бароніць ад марозу, лапы і дзюбы ў птушак не мерзнуць, а ад голаду дапамагае яшчэ і тоўсты слой тлушчу, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота Іны Субоцінай

З пачатку ХХІ стагоддзя зімы ў Беларусі галоўным чынам мяккія і маласнежныя. Але ў любую зіму птушкі лёгка могуць знайсці вадаём з адкрытай вадой ці пакарміцца ў палях. Пры патрэбе лебедзі могуць пералятаць за дзень нават на сотні кіламетраў! 

Падкормліваць лебедзяў і іншых вадаплаўных птушак варта толькі тады, калі некалькі дзён трымаецца мароз —15 градусаў і ніжэй. Можна пачаставаць іх аўсянымі шматкамі, насыпаць уздоўж берага каля вады (або лепш на мелкаводдзі) ячменю ці пшаніцы, даць ім дробна парэзанай свежай гародніны (морква, буракі, капуста). Але не трэба даваць птушкам хлеб і батон.

Калі моцных маразоў няма, ніякай падкормкі не патрэбна. Яны самі знойдуць падводную расліннасць ці паляцяць карміцца ў палі.

Для эканоміі энергіі лебедзі ў маразы мала рухаюцца. Такія паводзіны нармальныя і не азначаюць, што птушка хворая ці мерзне. Не трэба спрабаваць прагнаць птушку ці прымусіць яе рухацца: так яна будзе марнаваць каштоўную энергію і атрымае лішні стрэс. Тым больш не спрабуй злавіць птушку: ударам крыла лебедзь можа зламаць чалавеку руку.

Дапамога патрэбна толькі тым аслаблым птушкам, якія спрабуюць, але не могуць зрушыцца з месца, а таксама птушкам, у якіх відаць пашкоджанні: напрыклад, птушка кульгае, валачэ крыло ці праглынула кручок, і ў яе з дзюбы вісіць лёска.

Каб выратаваць такую птушку, трэба паведаміць пра яе ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам заўважылі чайку-бургамістра. Гэта другая рэгістрацыя віду ў Беларусі

«Найлепшы адпачынак — кубак кавы з відам на баброў». Вучоны-біёлаг адкрыў аграсядзібу ў лесе з ручнымі ваўкамі і выдрай

У Талачынскім раёне заўважылі вельмі рэдкую саву-бярозаўку

У Радашковічах уратавалі лебедзя, які ўрэзаўся ў лінію электраперадач

Каментары2

  • паважаю
    25.11.2022
    "Тым больш не спрабуй злавіць птушку: ударам крыла лебедзь можа зламаць чалавеку руку."

    ого
  • свалачкова
    25.11.2022
    готовятся... танцевать

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі18

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела6

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі18

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць