Вайна11

Грузінскія добраахвотнікі трапілі ў акружэнне пад Бахмутам. Пяцёра байцоў загінула

Усяго ад пачатку вайны загінулі 33 грузіны, якія ваявалі на баку Украіны.

Пад горадам Бахмутам Данецкай вобласці, які на працягу некалькіх месяцаў спрабуюць узяць «вагнераўцы», у акружэнне патрапіла група добраахвотнікаў з Грузіі, у выніку быў паранены камандзір, а пяцёра байцоў — загінулі.

Пра гэта ў эфіры грузінскага апазіцыйнага тэлеканала «Мтавары» паведаміў добраахвотнік Рамэа Парулава, перадае «Еўрапейская праўда».

Паводле яго слоў, загінулыя служылі ў 57-й брыгадзе з сакавіка 2022 года. «Камандзір паранены. Астатнія хлопцы разам з нашымі братамі-ўкраінцамі акружаныя. Працягваецца барацьба, каб вывесці тых, хто застаўся жывы, і вынесці целы нашых загінулых», — сказаў Парулава.

У суботу прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі выказала спачуванні ў сувязі з гібеллю добраахвотнікаў. «У гэтыя цяжкія хвіліны прыношу свае спачуванні сем'ям, сябрам і сваякам усіх грузінскіх байцоў, якія загінулі ва Украіне», — напісала Зурабішвілі ў Facebook.

На баку Украіны цяпер ваюе да 1500 грузінскіх байцоў. Частка жыла ва Украіне, частка — прыехала пасля пачатку вайны як добраахвотнікі. Першы грузін-добраахвотнік загінуў 18 сакавіка. Па стане на 4 снежня ў баях на баку УСУ загінулі 33 грузіны.

Каментары1

  • 1
    04.12.2022
    Вечная памяць героям!

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць