Свет

Генштаб УСУ заявіў, што армія РФ зноў прымяніла супраць Украіны іранскія дроны

У сваёй чарговай зводцы Генеральны штаб УСУ заявіў, што за мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы «збілі 14 ударных дронаў тыпу «Shahed-136». Такім чынам Украіна пацвердзіла, што краіна ўпершыню за некалькі тыдняў зноў падверглася ўдару беспілотнікаў-камікадзэ іранскай вытворчасці.

Украінскія вайскоўцы не ўдакладняюць, супраць якіх аб'ектаў былі накіраваныя ўдары беспілотнікаў і ці патрапілі якія-небудзь з іх у цэль.

У ноч на сераду карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі размяшчаць відэаролікі, у якіх чутная характэрная для іранскіх дронаў праца рухавіка.

Раніцай кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Валянцін Разнічэнка паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што сілы СПА збілі «ўсе восем варожых беспілотнікаў, якія вораг накіраваў на вобласць». Па яго словах, «папярэдне, гэта былі «Shahed-136».

Паведамлялася аб нападах дронаў і ў іншых рэгіёнах краіны.

Апошні раз армія РФ выкарыстала дроны «Шахед» падчас налётаў 17 лістапада, з тых часоў пра іх ужыванне не паведамлялася.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць