Меркаванні11

«Расійскае грамадства нават не паспрабавала». Саша Філіпенка — пра розніцу паміж расіянамі і беларусамі

Ці глядзяць цяпер беларусы на жыхароў Расіі з расчараваннем, спыталі беларускага пісьменніка Сашу Філіпенку, у праграме «Живой гвоздь».

Антываенны мітынг, Санкт-Пецярбург. Фота: АР

Філіпенка сказаў, што ён можа адказваць толькі пра сябе.

«Я не расчараваўся ў сваіх сябрах у Расіі ні ў кім. Мае сябры выйшлі, мае сябры выходзілі ў Пецярбургу, у Маскве. Я чарговы раз зразумеў, што ў мяне ў жыцці нейкі вялікі прывілей, мне вельмі шанцуе: у мяне няма сяброў, якія б падтрымалі вайну ці не выказаліся б».

Калі ж гаварыць пра ўсё расійскае грамадства, то, як мяркуе Філіпенка, яго ў Расіі няма, у адрозненне ад беларускай грамадзянскай супольнасці, якая сфарміравалася ў 2020 годзе. На думку Філіпенкі, яна і цяпер ёсць унутры Беларусі.

«Сэнс у тым, што беларусы выходзілі на маршы пратэстаў, і іх забіралі да і пасля іх. Цяпер няма гэтых маршаў пратэсту, застаецца толькі пастаяннае «да» і «пасля».

На заўвагу вядучых, што ў Расіі таксама кожны дзень заводзяць справы за пратэсты, Філіпенка адказаў, што, на яго меркаванне, у Расіі няма той салідарнасці, няма ў кожнага чалавека таго разумення, якое было ў Беларусі ў 2020 годзе, што ад цябе нешта залежыць.

Наадварот, ёсць дакладнае разуменне, што зараз ад мяне нічога не залежыць.

«І гэта не тое каб прэтэнзія. Я ўсё гэта выдатна разумею, мне не трэба тлумачыць, што такое страх унутры краіны, мы адчувалі яго дзясяткі гадоў. Пытанне ў тым, што тое, што я назіраў у Расіі з пачаткам вайны і пазней, — расійскае грамадства, на маю думку, нават не паспрабавала, не было моманту, калі хаця б паспрабавалі».

Філіпенка кажа, што ў Расіі, дзе жыве «крыху больш людзей», чым у Беларусі, павінна было выходзіць больш людзей супраць вайны.

«Я не заклікаю ўсіх выйсці на вуліцу. У мяне ёсць сябры, якія ў дваццатым годзе не выходзілі на вуліцы, але пры гэтым рабілі вельмі шмат усяго, што яны не баяліся рабіць. Ты не можаш скочыць вышэй за галаву. Але я не назіраў гэтай спробы. У Расіі не было мільёнаў [пратэстоўцаў], Масква не стаяла.

Мінск стаяў. У Мінску можна было любую кватэру абакрасці летам дваццатага года і восенню, таму што не было людзей у дамах, усе былі на вуліцы. У Расіі я гэтага не бачыў.

У маім уяўленні колькасць людзей, якія выходзяць у Маскве, яна супастаўная з людзьмі, якія пераблыталі выхад станцыі метро і выйшлі ў іншы бок.

Іх было, па маім уяўленні, на фоне таго, што цяпер адбываецца, — ніколькі».

Філіпенка кажа, што гэта не адмяняе подзвіг кожнага чалавека, які выходзіў і выходзіць з адзіночнымі пікетамі.

«Я бачу цяпер, што людзі ходзяць у рэстараны, людзі жывуць звычайным жыццём паўсядзённым, што гэта нейкая вайна каланіяльная, дзесьці далёка. І я не вельмі разумею проста, як людзі спраўляюцца самі з сабой. Як не паспрабаваць хаця б? Ну, умоўна, увесці правіла: калі вы баіцеся суда, да першай адміністрацыйкі пазмагайся. Зразумела, што я не вельмі сур'ёзна пра гэта кажу, але ўсё ж такі, зрабі хоць нешта.

У маім уяўленні людзі ў Расіі цяпер перапалохаліся на апярэджанне трохі».

Ён кажа, што можа параўноўваць, бо выходзіў на акцыі і маршы і ў Расіі, і ў Беларусі.

«У Расіі заўсёды было больш вегетарыянскае стаўленне [да пратэстоўцаў]. Калі ў Пецярбургу быў марш за Навальнага, я стаяў, і на мяне ішоў паліцэйскі, у мяне не было думкі ад яго бегчы. Ён ляніва да мяне ішоў, і я разумеў, што мы зараз пагаворым. У Беларусі ў мяне не было ніводнай думкі стаяць, калі я бачыў амапаўца. Я бег хутчэй, чым [сусветны рэкардсмен Усэйн] Болт.

Мы — не смелыя. Я да таго, што не было [з боку расіян], у маім уяўленні, нават спробы нейкай вялікай. Я яе не назіраў», — сказаў Філіпенка.

Каментары1

  • ром
    07.12.2022
    так путин и не Лукашэнка! там все хитрее) да и запад дела спокойно вел с Путным

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў15

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро29

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу8

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім28

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў15

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць