Грамадства

Каля мінскага Палаца спорту паставілі рыцарскае мястэчка і атракцыёны

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў сайт Blizko.by паглядзеў, што з'явілася каля мінскага Палаца спорту і якія мерапрыемствы там плануюць праводзіць.

Каля Палаца спорту рабочыя ўжо паставілі канструкцыі-домікі, прызначаныя для «каляднага кірмашу», які пачне працу 17 снежня і будзе працягвацца ажно да 15 студзеня. Адкрыццё кірмашу будзе суправаджацца канцэртнай праграмай, якую прадставіць ДК МАЗ.

30 драўляных штоле будуць прапаноўваць арыгінальныя стравы армянскай, узбекскай, карэйскай, дагестанскай і беларускай кухняў, а таксама напоі, навагоднія ўпрыгожанні, ялінкі, сувеніры і падарункі з сімвалам новага года — чорным вадзяным трусам.

Канкурэнцыю штоле складуць некалькі фуд-тракаў, якія таксама размесцяцца ўздоўж праспекта Пераможцаў.

У будныя дні ўсіх ахвотных будуць чакаць з 14:00 да 22:00, у выхадныя дні з 12:00 да 23:00, а ў навагоднюю ноч кірмаш будзе адкрыты з 12:00 і да 4:00 раніцы.

Праходзячы крыху далей, нельга не заўважыць вялікае рыцарскае мястэчка. Нягледзячы на тое, што яно двух'яруснае, лесвіцы для ўзыходжання наверх чамусьці не прадугледжана.

Начальнік аддзела дызайну «Мінскрэкламы» Таццяна Бугаркова паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны», што ўсярэдзіне рыцарскага мястэчка будуць праводзіць святочныя мерапрыемствы.

Таксама, паводле яе, на святы ў горадзе з'явіцца вялікая колькасць новых фотазон. Напрыклад, ля цырка гэта будзе маляўнічы паравозік, які прывязе ялінку, упрыгожаную дызайнерскімі цацкамі.

Таксама побач з інсталяцыяй бачныя засыпаныя снегам атракцыёны.

Калі на першым дзеці змогуць катацца на конях і аднарогах, то другі атракцыён пакуль што накрыты коўдрамі і што ў ім будзе — разабрацца цяпер немагчыма.

Чытайце таксама:

У мінскім Ракаўскім прадмесці адкрыюць навагодні кірмаш з Чабурашкам і «Ералашам»

Праз два тыдні на Дзіцячай чыгунцы запусцяць «Навагодні экспрэс»

Дзе ў Мінску можна будзе сустрэць Новы год

Старажытны калядны Мінск пабудавалі ў гандлёва-забаўляльным цэнтры ФОТЫ

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць