Свет1414

Папа Францішак ужо даўно падпісаў адрачэнне ад Святога Пасада

Папа Рымскі Францішак у інтэрв'ю іспанскай газеце ABC прызнаўся, што ўжо падпісаў адрачэнне ад Святога Пасада і зрабіў гэта вельмі даўно. Праўда, дакумент атрымае юрыдычную сілу толькі ў выпадку сур'ёзнага пагаршэння ягонага стану здароўя.

Францішак паведаміў, што неўзабаве пасля абрання пантыфікам у 2013 годзе ён напісаў заяву аб адстаўцы на выпадак, калі не зможа выконваць свае абавязкі па стане здароўя. У гутарцы з карэспандэнтам іспанскай газеты ABC Францішак сказаў, што перадаў ліст кардыналу Тарчызіа Бертонэ, які ў той час быў дзяржаўным сакратаром Ватыкана. Пантыфік дадаў, што, на ягоную думку, пісьмовае распараджэнне знаходзіцца ў цяперашняга дзяржаўнага сакратара Ватыкана, кардынала П'етра Параліна. Гэта другая асоба ў іерархіі Рымска-каталіцкай царквы пасля Папы.

Францішак, якому ў суботу споўнілася 86 гадоў, у 2021 годзе перанёс аперацыю па ліквідацыі звужэння кішэчніка. Таксама яго мучаць болі ў каленях, з-за якіх ён некалькі месяцаў карыстаўся інвалідным крэслам. У апошні час ён усё часцей выкарыстоўвае кій замест інваліднага крэсла для перамяшчэння па горадзе.

На пытанне, што адбудзецца, калі з-за праблем са здароўем або з-за няшчаснага выпадку пантыфік раптам акажацца не ў стане выконваць сваю працу і ці не варта ўвесці правіла для такіх выпадкаў, Францішак адказаў: «На практыцы такое правіла ўжо існуе».

«Я ўжо падпісаў сваё адрачэнне, — сказаў Францішак, адзначыўшы, што ён зрабіў гэта ў самым пачатку свайго папства. — Я падпісаў яго і сказаў: «Калі я стану нямоглым з медыцынскіх прычын або з якіх-небудзь іншых, то вось маё адрачэнне».

У мінулых выступленнях Францішак вітаў рашэнне свайго папярэдніка, папы Бенедыкта XVI, сысці ў адстаўку, калі з-за сталага ўзросту той адчуў, што не зможа належным чынам выконваць свае абавязкі. 95-гадовы Бенедыкт, які цяпер жыве ў манастыры на тэрыторыі Ватыкана, быў першым пантыфікам, які пайшоў у адстаўку за апошнія 600 гадоў, і яго сыход з пасады адкрыў шлях для абрання Францішка, які стаў першым папам-паўднёваамерыканцам.

Каментары14

  • Le Tout Nouveau Testament
    18.12.2022
    а какая вообще польза от этого дедушки для человечества?
  • З новым годам
    19.12.2022
    Le Tout Nouveau Testament, бабуля, не тлумі сабе галаву, ідзі лепш семак з сяброўкамі палузгай на лаўцы ды абмяркуй селядзец на новы год, можа цябе нейкі дзед хоць пару разоў памацае за што-небудзь
  • 123
    19.12.2022
    Le Tout Nouveau Testament, а какая польза от твоих пустых комментариев?

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць