Грамадства

З 25 снежня і на ўсю зіму ўводзяць забарону на лоўлю ментуза

Для захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў узнаўлення ментуза ў беларускіх вадаёмах, ва ўсіх рыбалоўных угоддзях з 25 снежня 2022-га па 28 лютага 2023 года забараняюць лавіць гэты від рыбы.Тым, хто не выпусціць выпадкова злоўленую рыбіну назад у вадаём, пагражае штраф да 1824 рублёў.

Мянтуз, ці мянёк — адзіны прадстаўнік сямейства трасковых, які жыве ў прэснаводных вадаёмах (усе астатнія віды жывуць у салёнай вадзе).

Мянтуз — ва ўсіх адносінах дзіўная рыба, мала падобная да іншых прадстаўнікоў іхтыяфаўны. Яна мае даволі «рэліктавую» знешнасць: пра старажытнае паходжанне гэтага віду гаворыць падоўжаная форма цела, мудрагелістае размяшчэнне плаўнікоў і характэрная галава з выяўленымі няпарнымі «вусамі». Таксама рыбіна адзначаецца незвычайным смакам мяса і звышкаштоўнай пячонкай, якая ўтрымлівае шмат тлушчу і вітамінаў. 

Сезонная забарона на вылаў звязана з тым, што ў снежні, пасля замярзання вадаёмаў і паніжэння тэмпературы вады да +1°С, пачынаецца масавы рух ментуза на нераст. Нераст праходзіць больш актыўна пры вялікіх маразах, а падчас адлігі можа расцягвацца больш чым на месяц.

Калі ў тэрмін, пакуль дзейнічае забарона, рыбалову ўсё ж трапіўся мянтуз, то, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, рыба павінна быць выпушчана ў жывым выглядзе туды, дзе яна была вылаўлена.

У выпадку незаконнай здабычы ментуза ў перыяд забароны парушальнік павінен заплаціць штраф за шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, у памеры 27 базавых велічынь, што складае 864 рублі (за кожную канфіскаваную асобіну).

Акрамя таго, парушальнік будзе пакараны адміністрацыйным штрафам па ч. 1 арт. 16.25 КаАП Рэспублікі Беларусь у памеры да 30 базавых велічынь, што складае 960 рублёў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расія выставіла Украіне восем умоў8

Расія выставіла Украіне восем умоў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Албаніі сустрэў Джорджу Мелоні ў Тыране рыцарскім паклонам ВІДЭА

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

«У крэдыт?» На Камароўцы знайшлі «залатую» чарэшню1

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»10

Уладальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» прысудзілі хімію1

Мерц, Эрдаган, Стармер: з кім у Тыране пагаварыла Ціханоўская ШМАТ ФОТА34

У Славеніі скралі бронзавую статую Меланіі Трамп1

Мядзінскі: Будзем ваяваць, колькі трэба. Са шведамі ваявалі 21 год27

Умераў і Мядзінскі выступілі з кароткімі заявамі па выніках перамоў. Зяленскі і лідары ЕС разам сазваніліся з Трампам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія выставіла Украіне восем умоў8

Расія выставіла Украіне восем умоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць