Здароўе88

Амерыканскія дактары просяць забараніць «Тэрафлю» і «Тайленол» як бескарысныя

Даследаванні паказалі, што гэтыя прэпараты — плацэба, бо іх медычная эфектыўнасць не даказаная, а існаванне абумоўленае галоўным чынам паспяховасцю продажаў, паведамляе The Wall Street Journal.

Фота: Paul Sakuma / AP Photo 

Мільёны людзей прымаюць «Бенадрыл», «Муцынекс», «Тэрафлю» і «Тайленол» або іх аналагі — таблеткі, сіропы і вадкасці, у складзе якіх ёсць фенілэфрын — кампанент, што палягчае закладзенасць носа. Інгрэдыент бяспечны, але прынамсі чатыры даследаванні паказалі, што ён не працуе.

Са спасылкай на вынікі даследаванняў, лекары і фармацэўты, у тым ліку Амерыканская акадэмія алергіі, астмы і імуналогіі і Амерыканскі каледж клінічнай фармацыі, заявілі, што гэтыя лекі трэба забараніць прадаваць.

«Навошта прадаваць штосьці, ад чаго няма карысці?» — кажа Элі Мельцэр, алерголаг з Сан-Дыега, які праводзіў некаторыя выпрабаванні. «Гэта марнаванне грошай».

Даследчыкі фармацыі Універсітэта Фларыды, якія ацэньвалі выпрабаванне таблетак, папрасілі Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў прыбраць фенілэфрын са спісу ўхваленых безрэцэптурных лекаў. Петыцыю падпісалі яшчэ ў 2015 годзе.

У 2016-м FDA паведаміла даследчыкам, што яно разглядае запыт, але не можа прыняць рашэнне, бо петыцыя «ставіць складаныя пытанні, якія патрабуюць ўважлівага вывучэння і аналізу».

Стэфані Ферэры, прафесар Фармацэўтычнай школы Эшэлмана Універсітэта Паўночнай Караліны, якая не ўдзельнічае ў петыцыі, але сочыць за гэтым пытаннем, сказала, што санітарнае ўпраўленне, верагодна, не прымае ніякіх дзеянняў, бо імавернасць шкоды для людей — вельмі нізкая. «Гэта не праблема бяспекі, таму гэта не з'яўляецца прыярытэтам FDA», — кажа доктар Ферэры.

Гандлёвая група «Асацыяцыя спажывецкіх тавараў для здароўя» заявіла, што лекі павінны заставацца на рынку. «FDA прызнала, што фенілэфрын бяспечна дзейнічае як пераральны супрацьацёкавы сродак, і яго кампаніі-ўдзельнікі выконваюць федэральныя правілы», — сказаў прадстаўнік групы.

Людзі прымаюць супрацьацёкавыя таблеткі, каб аблегчыць закладзенасць носа пры прастудзе, грыпе або алергіі. Па даных даследчай кампаніі IRI, летась продаж безрэцэптурных прэпаратаў для лячэння сімптомаў кашлю, насавых пазух і грыпу, уключаючы таблеткі фенілэфрыну, прынёс каля пяці мільярдаў даляраў.

Як многія больш старыя лекі, фенілэфрын не прайшоў строгіх клінічных выпрабаванняў, якія сёння патрабуюцца для медыкаментаў.

Леслі Хэндэлс і Рэндзі Хатан, прафесары фармацэўтычнай школы Універсітэта Фларыды, якія ў 2000-х прааналізавалі даследаванні прэпаратаў фенілэфрыну, заявілі, што не знайшлі дастатковых доказаў, якія пацвярджаюць эфектыўнасць гэтага кампанента.

З таго часу было апублікавана як мінімум чатыры такія даследаванні. У адным з іх, праведзеным сярод 539 чалавек і апублікаваным у 2015 годзе ў Часопісе алергіі і клінічнай імуналогіі, выявілі, што дозы па 10 міліграмаў, а таксама тры больш моцныя не далі ніякага эфекту. Усе даследаванні паказалі, што фенілэфрын не больш эфектыўны для палягчэння закладзенасці носа, чым плацэба.

Па словах лекараў і фармацэўтаў, праз тое, што пераральны фенілэфрын метабалізуецца ў кішэчніку і печані, ён не можа трапляць у кроў у дастатковай колькасці.

«Доказы відавочныя, што пераральны фенілэфрын не працуе», — кажа доктар Хатан. «Калі рэчыва наогул не трапляе ў кроў, яно не можа трапіць у нос і выклікаць звужэнне крывяносных сасудаў і, такім чынам, палегчыць закладзенасць носа».

Каментары8

  • хх
    23.12.2022
    «Навошта прадаваць штосьці, ад чаго няма карысці?»
    ну як гэта навошта? на карысць фармацэўтычных кампаній
  • Пагацэтамол
    23.12.2022
    Гэтыя прэпараты яшчэ і шкодныя, але... Штосьці ня так з гэтаю карціна аб просьбах пра забарону... Гэта не таму ш о яно не дзейнічае...
  • 2 1
    23.12.2022
    1,
    "Тамiфлю" таксама ўтрымлiвае парацэтамол, якi дапамагае прынамсi ад тэмпературы i галаўнога болю.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць