Свет66

«Распусныя рукі англасаксаў». Мядзведзеў пярэчыць Пуціну: перамовы з Украінай бессэнсоўныя

Былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, які з пачаткам вайны ператварыўся ў аднаго з самых ваяўнічых расійскіх «ястрабаў» на пасадзе намесніка старшыні Рады бяспекі, напісаў ва ўрадавай «Расійскай газеце» вялікі артыкул, у якім выказаў сваё меркаванне пра сітуацыю ва Украіне і ў свеце ў цэлым.

Фота: Ekaterina Shtukina, Sputnik / AP

Асноўны пасыл артыкула Мядзведзева натхнёны антыглабалісцкімі прамовамі Уладзіміра Пуціна — гаворка ідзе пра новы светапарадак, які закрануў усё, «ад расстаноўкі глабальных «цэнтраў сілы» да паўсядзённага ладу жыцця мноства людзей».

Увесь астатні артыкул амаль ва ўсім паўтарае пуцінскія тэзісы.

Так, Мядзведзеў сцвярджае, што Расія пачала вайну ва Украіне таму, што яе ўлады нібыта адчулі пагрозу бяспецы і суверэнітэту Расіі. Уварванне ва Украіну 24 лютага ён называе «вымушаным крокам». Такія рэчы рэгулярна кажа Пуцін, сцвярджаючы, што напад Расіі на Украіну закліканы быў спыніць нібыта распачатую супраць РФ вайну.

Пры гэтым Мядзведзеў прыкметна разыходзіцца з Пуціным у тым, што датычыць перамоваў з Украінай.

Калі цяперашні расійскі прэзідэнт толькі зараз заявіў, што Расія гатовая «весці перамовы з усімі зацікаўленымі бакамі аб прымальных рашэннях», то Мядзведзеў цалкам адхіляе любую магчымасць перамоваў з украінскімі ўладамі.

«Любыя перамовы з цяперашнім, марыянетачным украінскім кіраўніцтвам сталі абсалютна бессэнсоўныя яшчэ летась», — кажа Дзмітрый Мядзведзеў.

Па словах былога расійскага прэзідэнта, Масква прыкладзе ўсе сілы да таго, каб усе мэты «спецыяльнай ваеннай аперацыі» былі выкананы.

Мядзведзеў пералічвае гэтыя мэты: гэта абарона суайчыннікаў на новых тэрыторыях, якія пасля праведзеных у іх рэферэндумаў увайшлі ў склад Расіі; дэнацыфікацыя агіднага, амаль фашысцкага рэжыму Украіны; поўная дэмілітарызацыя ўкраінскай дзяржавы; гарантыі ад агрэсіі ў будучыні.

Нарэшце, як і Пуцін, Мядзведзеў звяртаецца да тэмы расійскага ядзернага арсенала і гатоўнасці Масквы яго ўжыць.

«Адзінае, што сёння спыняе нашых ворагаў, — гэта разуменне, што Расія будзе кіравацца асновамі дзяржаўнай палітыкі РФ у галіне ядзернага стрымлівання. І ў выпадку, калі паўстане рэальная пагроза, будзе дзейнічаць па ім. Бяда ў тым, што ў такім выпадку ніхто пасля не разбярэцца, што гэта было — удар у адказ або прэвентыўны», — папярэджвае Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле яго сцвярджэння, Захад ізалюе сябе ад усяго астатняга свету, адначасова спрабуючы знішчыць Расію. Але гэта не атрымаецца, лічыць намеснік кіраўніка Савета бяспекі.

«Распусныя рукі англасаксаў і іншых краін, што «прысягнулі цемры», былі кароткія нават у самыя цяжкія для нас часы. Не выйдзе і цяпер», — мяркуе Дзмітрый Мядзведзеў.

«Сёння заходнія краіны зноў заклікаюць памножыць на нуль нашу краіну. Што ж, хай натужлівыя крыкуны ахрыпнуць, пакуль не наклалі ў свае штаны», — заключае Мядзведзеў.

Каментары6

  • І як як можна гэтага не разумець
    26.12.2022
    Мядзьведзеў як і іншыя "прыдворныя" кісялевы не пярэчыць пуціну, ён агучвае тое што насамрэч думае пуцін.
  • a.hto.tam.idze
    26.12.2022
    Ядравая зброя - гэта кепска. Разх#яраць тваю хатку з качкай, і бухло таксама цяжка будзе знайсці. Дзімон, табе ёсць чаго губляць!
  • Анамнез (строго конфиденциально)
    26.12.2022
    Феноменально концентрированный дятел. Кто б мог подумать, было время, успешно притворялся адекватным человеком, и вот, пожалтес ! Объяснимо-ли это? Наверное муха укусила...

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля26

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць