Грамадства

Лідскаму лекару прысудзілі тры з паловай года калоніі за ўдзел у пратэстах

У судзе Лідскага раёна 20 снежня вынеслі прысуд па крымінальнай справе мясцовага лекара-тэрапеўта Андрэя Красніка, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў, піша «Вясна».

Папярэдне было вядома, што 55-гадовага тэрапеўта прыёмнага пакоя Лідскай гарадской бальніцы Андрэя Красніка затрымалі за каментары і лайкі, якія ён пакідаў у сацыяльных сетках яшчэ ў 2020 годзе. Аднак пазней яму выставілі абвінавачанне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. 

Па матэрыялах абвінавачання, мужчына размясціў публікацыі з абразлівымі выказваннямі і пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі, а таксама прынізіў паўнамоцтвы прадстаўніка улады — ваеннага камісара Гомельскай вобласці.

Акрамя таго, ён нібыта «публікаваў на сваёй старонцы экстрэмісцкія паведамленні, накіраваныя на арганізацыю парушэння працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый».

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра7

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

Зірніце, як змялела Піна сёлета ВІДЭА1

Ціханоўская: Я званіла Сяргею ў ЗША кожны вечар, правярала хатнія заданні дзяцей. Але ж ён малайчынка, справіўся10

Тэмпература паветра ў Беларусі дасягнула 35 градусаў2

Ціханоўская перадала свае першыя баксёрскія пальчаткі на дабрачынны розыгрыш11

Людзі ў Кіеве загінулі, калі беглі ў схованкі і дапамагалі параненым8

Сотні агеньчыкаў на вадзе. Як у Мінску прайшоў першы вечар фестывалю водных ліхтарыкаў7

15‑гадовы падлетак патануў пад Гомелем

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра7

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць