Вайна1212

Кіраўнік разведкі Украіны: Сітуацыя на франтах зайшла ў тупік, мы вельмі чакаем паставак узбраенняў

Бітва ва Украіне застапарылася: ні Украіне, ні Расіі не атрымліваецца ажыццявіць значных прарываў, мяркуе кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі ўкраінскага Генштаба Кірыла Буданаў.

Кірыла Буданаў. Фота: ГУР Украіны

«Сітуацыя проста падвісла, — сказаў Буданаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі. — Руху няма».

Пасля таго, як украінскія Узброеныя сілы ў лістападзе вызвалілі Херсон, асноўныя баявыя дзеянні разгортваюцца ў раёне Бахмута ў Данецкай вобласці. На астатніх участках фронту расійскія войскі ў асноўным займаюць абарончыя пазіцыі, а прыход зімы і недахоп наступальных узбраенняў вымусілі ўкраінскія сілы знізіць інтэнсіўнасць наземных аперацый уздоўж лініі сутыкнення, якая расцягнулася прыкладна на 1000 км.

На думку Буданава, Расія цяпер «у поўным тупіку», несучы надзвычай высокія страты, і Крэмль ужо прыняў пастанову абвясціць пра чарговую хвалю мабілізацыі. Аднак, дадае ён, украінскай арміі на многіх кірунках па-ранейшаму не хапае рэсурсаў для далейшага прасоўвання наперад.

«Мы не можам нанесці ім паразу на ўсіх напрамках у поўным аб'ёме. Але і яны таксама не могуць. Мы вельмі моцна чакаем новых паставак узбраенняў, а таксама паступлення больш сучасных тыпаў узбраення» — мяркуе Буданаў.

Раней галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны заявіў, што для дасягнення поспеху ў вайне неабходна значна больш узбраення, чым даюць цяпер партнёры Украіны.

«Я ведаю, што магу перамагчы гэтага ворага. Але мне патрэбныя рэсурсы. Мне трэба 300 танкаў, 600—700 БМП, 500 гаўбіц. Тады, думаю, цалкам рэальна выйсці на рубяжы 23 лютага. Але я не магу зрабіць гэта з дзвюма брыгадамі. Я атрымліваю тое, што атрымліваю, але менш, чым мне трэба», — сказаў Залужны ў інтэрв'ю часопісу Economist.

У Кіеве прызнаюць, што тых аб'ёмаў і наменклатуры ўзбраення, якія даюць Украіне яе партнёры, і ў першую чаргу ЗША, недастаткова для таго, каб ажыццявіць пералом у вайне.

На гэты момант Вашынгтон дае вайсковай дапамогі Украіне прыкладна на 1,2 млрд даляраў у месяц — у той час як прамыя выдаткі на вайну расійскага бюджэту, згодна з разлікамі экспертаў, прыкладна ў 7—8 разоў вышэйшыя.

Да гэтага часу Белы дом адмаўляецца перадаваць Украіне танкі, БМП, баявыя самалёты або ракеты далёкага радыусу дзеяння, а падпісаны 9 мая Джо Байдэнам закон аб ленд-лізе, які б дазволіў перадаваць Украіне любыя неабходныя ёй тыпы ўзбраення без бюракратычных затрымак, да гэтага часу так і не пачаў дзейнічаць.

Каментары12

  • Колькі можна секты святога Зянона.
    29.12.2022
    Nord, Каму што, а сектантам-пазнякаўцам абавязкова трэба заявіць, што слухаць трэба толькі яго. Людзям не патрэбен ваш правадыр, тут ужо ёсць адзін амаль 30 гадоў, людзі змагаюцца за свабоду, а не за тое, каб замяніць аднаго на другога.
  • За свабоду!
    29.12.2022
    Усё будзе. Дайце час, зразумела, што ўсе жадаем хутка, але...Расія будзе пераможана.
  • Nord
    29.12.2022
    Параза Расеі будзе азначаць узвышэнне Брытаніі, а разам з тым падзенне немцаў.

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць