Спорт

Кубак УЭФА: пакуль крочым бяз стратаў

Вынікі першых матчаў беларускіх клюбаў у Кубку УЭФА надавалі аптымізму. БАТЭ (Барысаў) дома перамагло малдаўскую «Ністру» – 2:0. Менскае ж «Дынама» у гасьцях у польскім Любліне разыграла выніковую нічыю 1:1 зь мясцовым «Заглэмбе».

Вынікі першых матчаў беларускіх клюбаў у Кубку УЭФА надавалі аптымізму. БАТЭ (Барысаў) дома перамагло малдаўскую «Ністру» – 2:0. Менскае ж «Дынама» у гасьцях у польскім Любліне разыграла выніковую нічыю 1:1 зь мясцовым «Заглэмбе». Гэта пакідала менчукам добрыя шанцы, трэба было толькі не прапусьціць у свае брамы дома. І «Дынама» гэтую задачу вырашыла, разышоўшыся нулявой нічыёй з палякамі.

БАТЭ ў сваю чаргу перамагло «Ністру» і ў Кішынэве – усё вырашыў адзіны гол, які на 30-й хвіліне забіў Генадзь Блізьнюк.

28 ліпеня ў швайцарскім Ньёне адбылося лёсаваньне другога раўнду Кубку УЭФА. У супернікі «Дынама» трапіла славацкая «Артмэдыя», якая летась гуляла ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. А БАТЭ пазмагаецца з казанскім «Рубінам», хоць аматары чакалі візыту францускага «Марсэлю». Во было б відовішча!

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве12

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве12

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць