Здароўе11

«Гэта новая норма». Як сацсеткі змяняюць мозг падлеткаў — навуковае даследаванне

Па даных Pew Research Center, амаль усе амерыканскія падлеткі камунікуюць з сябрамі праз сацыяльныя сеткі: 97% карыстаюцца інтэрнэтам кожны дзень, а 46% і ўвогуле заўсёды анлайн. Для падлеткаў, якія шмат сядзяць у сацсетках, меркаванне аднагодкаў значыць больш, «сацыяльная ўразлівасць» іх падвышаная, аднак прычына такіх змен не вельмі зразумелая, піша The New York Times.

Фота: Vecteezy

Неўролагі з Універсітэта Паўночнай Караліны правялі паслядоўнае сканаванне мозгу школьнікаў, якім 12—15 гадоў. Менавіта ў гэтым узросце пачынаецца асабліва хуткае развіццё мозгу. Даследчыкі выявілі, што ў дзяцей, якія больш часу праводзяць у сацсетках, істотнасць сацыяльнага ўхвалення нашмат больш высокая, чым у тых, хто мала карыстаецца інстаграмам ды іншымі сеткамі. Гэта была адна з першых спроб зафіксаваць змены ў працы мозгу, звязаныя з выкарыстаннем сацсетак. Але, як прызнаюць самі навукоўцы, даследаванне мае свае асаблівасці: паколькі падлеткавы ўзрост — гэта час развіцця сацыяльных сувязяў, то частае карыстанне сацсеткамі можа быць проста натуральным вынікам сацыялізацыі. Даследчыкі дадаюць, што такія змены ў рэакцыі мозгу могуць мець патэнцыйна доўгатэрміновыя наступствы.

Атрыманыя вынікі не адлюстроўваюць маштабу зменаў для мозгу, а толькі іх кірунак і тэндэнцыі. Таксама не зразумела, лічыць гэтыя вынікі пазітыўнымі ці негатыўнымі. Сацыяльная ўразлівасць можа быць адаптатыўнай і паказваць, што падлеткі вучацца камунікацыі з людзьмі, альбо, наадварот, можа весці да дэпрэсіі, калі сацыяльныя патрэбы не задавальняюцца. Навукоўцы заклікаюць не абагульняць вынікі іх даследавання: на такія змены могуць паўплываць і іншыя фактары, такія як павелічэнне колькасці сяброў, а таксама экстравертнасць ці інтравертнасць чалавека.

Увогуле даследаванні, якія з’яўляліся ў апошні час, паказваюць, што сацыяльная ўразлівасць і колькасць часу карыстання сацсеткамі ў кожнага чалавека розныя.

Джэф Хэнкок, дырэктар Стэнфардскай лабараторыі сацыяльных медыя, кажа: «Ёсць людзі, якія па сваім неўралагічным стане больш схільныя бясконца гартаць сацыяльныя сеткі. Мы не ўсе аднолькавыя, і таму павінны ўсвядоміць, што сацсеткі таксама не аднолькавыя для ўсіх».

Навукоўцы зафіксавалі розныя наступствы для псіхалагічнага стану дзяцей. Некаторыя даследаванні звязваюць выкарыстанне сацсетак з дэпрэсіяй і трывогай, іншыя ж не выявілі ніякай сувязі паміж гэтымі з'явамі.

Эксперты, якія прааналізавалі даследаванне, адзначылі, што, паколькі даследчыкі вымяралі выкарыстанне сацыяльных сетак навучэнцамі толькі адзін раз, калі падлеткам было прыкладна 12 гадоў, немагчыма даведацца, як яно змянялася з часам, або выключыць іншыя фактары, якія таксама могуць уплываць на развіццё і змены ў мозгу.

«Без дадатковай інфармацыі пра іншыя аспекты жыцця навучэнцаў цяжка вызначыць, наколькі спецыфічныя адрозненні ў развіцці мозгу звязаны з праверкай сацыяльных сетак», — сказала Адрыяна Гальван, спецыяліст па развіцці мозгу падлеткаў з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе, якая ў даследаванні не ўдзельнічала.

«Не трэба ўпадаць у маральную паніку з нагоды таго, што выкарыстанне сацыяльных сетак змяняе мозг падлеткаў. Увесь досвед назапашваецца і адлюстроўваецца ў мозгу. Бо ў жыцці падлеткаў столькі іншых перажыванняў, якія таксама ўплываюць на іх мозг», — сцвярджае Джэніфер Пфайфер, прафесар псіхалогіі Арэгонскага ўніверсітэта і адна з дырэктарак Нацыянальнай навуковай рады па падлеткавым узросце.

Доктар Тэльцэр, адна з аўтарак даследавання, у сваю чаргу назвала рост адчувальнасці да зваротнай сацыяльнай сувязі «ні добрым, ні дрэнным».

«Гэта новая норма. Важна зразумець, як гэты новы лічбавы свет ўплывае на падлеткаў. Ён можа быць звязаны са зменамі ў мозгу, але гэта можа быць як добра, так і дрэнна. Мы яшчэ не ведаем доўгатэрміновых наступстваў», — дадала яна.

Каментары1

  • Глеб Жиглов и Володя Шарапов.
    17.01.2023
    Дебилизизация молодежи и людей не может быть " НОРМОЙ". Норма - это когда психотерапевты и эксперты за создание " новых норм" "должен сидеть - значит будет сидеть... " и навсегда прекращать свою " трудовую деятельность".

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»35

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →