Вайна1212

Фіны плацяць па 200 еўра за напісанне сваіх паведамленняў на ўкраінскіх снарадах

Спроба Расіі заняволіць Фінляндыю скончылася ганебнай паразай 80 гадоў таму, але ў фінаў горкія ўспаміны жывыя дагэтуль.

Фота: signmyrocket.com

SignMyRocket — гэта некамерцыйная арганізацыя, якая збірае грошы для Узброеных сілаў Украіны. Сэрвіс дазваляе абсалютна любому ахвотнаму за пэўную плату дыстанцыйна напісаць сваё пасланне на розных відах снарадаў, якія Украіна запускае ў бок расійскіх захопнікаў.

«Некаторыя заможныя і вядомыя фіны гатовыя заплаціць больш за 200 еўра за тое, каб іх пасланні напісалі на 155‑міліметровых артылерыйскіх снарадах для Украіны», — піша выданне The Times са спасылкай на інфармацыю сэрвісу SignMyRocket.

Марці Кары, былы памочнік главы вайсковай разведкі Фінляндыі, а цяпер прафесар універсітэта Ювяскюля, абраў такія словы: «Шчаслівага Раства ад сям’і Кары!» Ягоны тата ўдзельнічаў у абароне ад СССР у 1940 годзе і быў паранены ў бітве на Карэльскім перашыйку. 

Софі Оксанен, пісьменніца і драматург, напісала на сваёй старонцы ў твітары: «У гэтым годзе грошы, якія я магла б патраціць на феерверкі, пайшлі на абарону Украіны. І ў мяне такое пачуццё, што мой фінскі дзядуля (ветэран Фінскай вайны) таксама даслаў бы свае віншаванні, як і мой эстонскі дзядуля з «Лясных братоў» разам з роднымі братамі маёй эстонскай бабулі, якія загінулі ад рук НКВД».

Аднак не ўсе ў Фінляндыі станоўча ставяцца да такой ініцыятывы. Helsingin Sanomat, вядучае выданне краіны, напісала, што некаторыя паведамленні пераходзяць мяжу паміж апраўданым маральным абурэннем і гневам. Каці Парпеі, выкладчык гісторыі Расіі, сказала газеце, што ў Фінляндыі адраджаецца стары «дух помсты».

Пасля ваеннага ўварвання расійскай арміі ва Украіну Фінляндыя, якая цягам дзесяцігоддзяў захоўвала нейтралітэт, падала заяўку на ўступленне ў НАТА, абвясціла аб павелічэнні выдаткаў на абарону на 2 млрд еўра і перадала Украіне 11 партый зброі (у тым ліку і супрацьтанкавыя ракеты) на суму каля 190 млн еўра. Насельніцтва краіны цалкам падтрымала такую палітыку, а 58% насельніцтва выступаюць за яшчэ большы рост бюджэтных расходаў на абарону.

Чытайце яшчэ:

Расія працягвае ракетны тэрор. У Дняпры ракета ўдарыла ў жылы дом — абваліўся цэлы пад'езд ФОТА

Абломкі ракеты ўпалі на тэрыторыі Малдовы

Каментары12

  • Нет Молотов
    14.01.2023
    Оккупирование часть Карелии должна быть возвращена обратно Финляндии
  • Финик
    15.01.2023
    Финны платят по 800 евро за элекричество в частных домах ,чтоб не замерзнуть .
    И население в массе не согласно платить за чужую войну и содержание беженцев из своего кармана.
    Так что парадигмы ,описанные в статье формируют те самые «состоятельные финны»,
    Которые зарабатывают на военных контрактах.
  • Вадя
    15.01.2023
    Это какая-то глупость...

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны2

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну22

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала12

Раскол у Крамлі: эліты ў роспачы, веры ў Трампа больш няма, а Пуцін працягвае марыць пра Данбас33

Год на арбіце дзеля сцяга на Месяцы. Пекін уступіў у новы этап касмічнай гонкі з ЗША4

З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы12

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе14

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны2

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць