Грамадства2323

Лукашэнка пагражае новымі рэпрэсіямі: Вылезлі з-пад плінтуса — рэакцыя будзе жорсткая

Сёння на нарадзе па грамадска-палітычным становішчы ў краіне Аляксандр Лукашэнка чарговы раз узняў тэму тых, хто пакінуў краіну, ратуючыся ад масавых рэпрэсій. Ëн таксама выступіў з чарговымі пагрозамі насельніцтву краіны. Асаблівую пагрозу сабе ён бачыць у стварэнні «незаконных ваенізаваных фармаванняў».

Фота: АР

Ён сказаў, што даручыў Адміністрацыі з удзелам грамадскасці прапрацаваць пытанне таго, як гэтыя людзі могуць вярнуцца, і прапанаваць механізм яго рашэння. Яго словы прыводзіць БелТА.

«Кожны, хто стаў на шлях выпраўлення і хоча загладзіць сваю віну, павінен мець шанец на разуменне і літасць. Гэта тычыцца толькі тых, хто заслугоўвае гэтага прабачэння. Ну а хто свядома парушыў закон, паставіў пад пагрозу чалавечыя жыцці, пры падтрымцы заходніх спецслужб працягвае дэструктыўную дзейнасць супраць нашай краіны, будзе адказваць перад законам.

Закон мы прывялі ў адпаведнасць і зрабілі больш строгім. Тым больш, што асобныя з тых, хто туды пабеглі (есці ж хочацца), зрабілі больш жорсткай пазіцыю і цяпер стаўку робяць на прымяненне сілы і стварэнне незаконных ваенізаваных фармаванняў. У такім выпадку зваротнай дарогі няма і не будзе», — заявіў Лукашэнка.

Ён баіцца, што некаторыя «могуць скарыстацца крокамі насустрач, каб нанесці пэўную шкоду». 

«Некаторыя стаіліся. Хтосьці прытаіўся, хтосьці сябе праяўляе — мы вельмі жорстка працуем.

Прайшоў 2020 год. Кепска, што ў нас так складваецца сітуацыя вакол краіны. Асабліва з нашай Украінай. Але гэта ж для нас навука. Для ўсіх дзесяці мільёнаў і гасцей, якія ў нас тут бываюць, гэта навука», — працягнуў ён.

«Я не хачу, каб мне ці вам кланяліся за гэта і нам дзякавалі, але ўсім зразумела, у імя чаго і дзякуючы каму выстаялі.

І калі ўжо пасля гэтага хтосьці вылазіць з-пад плінтуса, як прусак, і зноў пачынае або працягвае гэтую сваю брыдкую справу, ваюючы … супраць улады… Калі нехта, не дай бог… Але адкрыта яны цяпер некаторыя пабойваюцца», — дадаў Лукашэнка.

І заявіў, што ніколі не дапусціць паўтарэння 2020 года.

Вырашаць, каму можна вярнуцца, а каму не, будзе спецыяльная камісія на чале з генпракурорам.

«Прынятае прынцыповае рашэнне: будзе створаная міжведамасная камісія, якую ўзначаліць генеральны пракурор. У склад гэтай камісіі будуць уключаныя прадстаўнікі грамадскасці, дэпутацкага корпуса, службовыя асобы дзяржаўных органаў.

Тыя, хто знаходзіцца за мяжой, жадае вярнуцца на радзіму, але чагосьці баіцца, будуць мець магчымасць звярнуцца (інфармацыя будзе размешчаная ва ўсіх сродках масавай інфармацыі) у камісію і атрымаць адпаведныя тлумачэнні — аб магчымасці вярнуцца, аб наяўнасці або адсутнасці нейкіх прэтэнзій з боку дзяржаўных органаў да гэтай канкрэтнай асобы», — сказаў генеральны пракурор Андрэй Швед па выніках нарады ў Лукашэнкі.

Каментары23

  • Арнольд
    24.01.2023
    Вяртацца небяспечна, патрапіце ў лапы катаў і забойцаў. Памятайце гісторыю лошыцкай белай дачы
  • мясцовы2
    24.01.2023
    Ніхто да цябе на каленях не папаўзе. Васкрасенскі толькі адзін у гэтым сьвеце.
  • Тьху на таракана
    24.01.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць