Свет77

Зурабішвілі пакідае прэзідэнцкі палац. Інаўгурацыя Кавелашвілі завяршылася

На пасаду прэзідэнта Грузіі заступіў Міхаіл Кавелашвілі, які быў абраны кіруючай партыяй «Грузінская мара». Саламэ Зурабішвілі нечакана заявіла, што пакідае рэзідэнцыю. 

На пасаду прэзідэнта Грузіі заступіў Міхаіл Кавелашвілі. Кадр відэа

Дзеючы прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заклікала сёння ранкам прыхільнікаў да прэзідэнцкага палаца. Там яна нечакана заявіла, што добраахвотна пакіне рэзідэнцыю. 

«Я сыходжу адсюль і нясу з сабой легітымнасць», — сказала яна. 

Інаўгурацыю новага прэзідэнта Міхаіла Кавелашвілі яна назвала пародыяй, а «Грузінскую мару» — расійскай трагедыяй.

У той час у парламенце Грузіі завяршылася цырымонія інаўгурацыі новага прэзідэнта Міхаіла Кавелашвілі, легітымнасць якога не прызнаюць апазіцыя і частка міжнародных партнёраў краіны. 

Каментары7

  • Пачакун
    29.12.2024
    Цікава, ці хопіць у Ціханоўскай смеласці ўзяць гэта за прыклад праз месяц? Не падрыхтаваўшы глебу для новых выбараў нават у такіх умовах, не панесшы адказнасць ні за што і не сыйшоўшы дабраахвотна, гэта будзе ганьбай для ўсяго беларускага дэмакратычнага руху.
    Заўсёды можна працягваць дапамагаць беларусам без патасу Прэзідэнта-электа. Але час сысці заўсёды трэба паважаць!
  • Грызуны
    29.12.2024
    Так званае "кіраўніцтва" ужо абвясціла аб скасаванні курса на еўраінтэграцыю. У якую ж парашу цяпер палезе Грузія? Інтрыга :)
  • Саламон
    29.12.2024
    Цуда не адбылося. 72-гадовая бабуля капітулявала перад мафіёзнай групоўкай мільярдэра Іванішвілі і сыйшла на палітычны пакой. Нават калі яна і даедзе да інаўгурацыі Трампа - гэта ніяк ня зменіць сітуацыю. Яна пра...ла ўсё, нават не паспрабавала памілаваць Саакашвілі. Прэзідэнцкі палац быў найлепшай фізычнай кропкай для стварэння дваеўладдзя - як Белы дом у Маскве ў жніўні 1991. Пры ўсіх хібах Ельцына - тый тады дзейнічаў, і не разважаў пра легітымнасць ГКЧП, а проста абвесціў яго па-за законам, прыняў уладу і ў атачэнні шматлікіх прыхільнікаў і невялікай колькасці ўзброенай аховы перамог. Калі у найбліжэйшыя пару дзён ня будзе створаны альтэрнатыўны ўрад і тый не пачне выкідаць ГМ ад усюды - Грузію чакае вельмі змрочная будучыня.

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць