Грамадства77

КДБ унёс суўладальніка Wargaming у спіс «тэрарыстаў»

Ягонае імя з'явілася ў спісе 3 студзеня. Сілавікі вінавацяць мужчыну ў «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці». 

Мікалай Кацалапаў. Фота з ягонага LinkedIn

Размова пра 43-гадовага Мікалая «Ніка» Кацалапава. Ён скончыў фізфак БДУ, пасля ўніверсітэта пайшоў працаваць у кампанію InterVelopers, якая неўзабаве пачала супрацоўнічаць з «Варгеймінгам». З 2002 года Мікалай пачаў кіраваць развіццём бізнэсу ў кампаніі і займае гэтую пасаду дагэтуль.

Кацалапаў — непублічны чалавек. З таго, што пісалі пра яго: некалі набыў кватэру за 675 тысяч даляраў на вуліцы Чэхава ў Мінску, гэта раён Стэлы.

Імя, імя па бацьку і год нараджэння чалавека, унесенага ў спіс «тэрарыстаў», цалкам супадаюць з асабістымі дадзенымі сузаснавальніка «Варгеймінга». 

Наколькі разумее «Наша Ніва», бізнэсовец на волі.

Мы спрабавалі звязацца з Мікалаем Кацалапавым па публічна даступных кантактах, але адказу не атрымалі.

Таксама мы выслалі запыт на мэйл прэс-службы кампаніі Wargaming — калі будзе адказ на зварот, мы яго апублікуем. 

Бізнэсовец, па звестках CSE, валодае каля 17% акцый «Варгеймінга» і займаецца шэрагам інвестыцыйных праектаў. «Ежедневник» традыцыйна ўключаў яго ў спіс найбольш уплывовых беларускіх бізнэсоўцаў — у рэйтынгу за 2021 год ён заняў 18 месца.

Агульны кошт кампаніі Wargaming ацэньваецца на больш за мільярд даляраў. Пасля пачатку масавых рэпрэсій у Беларусі мінскі офіс кампаніі быў рэлакаваны. На сёння толькі ў Wargaming Vilnius, згодна з даступнымі данымі, працуе 987 чалавек. Цэнтральны офіс кампаніі месціцца ў Нікасіі, Кіпр. Акрамя таго, існуюць офісы ў Кіеве (Украіна), Белградзе (Сербія), Празе (Чэхія), Варшаве (Польшча), Остыне і Чыкага (ЗША), Шанхаі (Кітай) ды іншых гарадах.

Цяпер адзін з самых багатых і паспяховых беларусаў прызнаны ўладамі «тэрарыстам» за «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці». Беларусаў у гэты спіс КДБ апошнія гады ўносіць па палітычных матывах — праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Невядома, каму менавіта ахвяраваў грошы Мікалай Кацалапаў.

У Беларусі прызнаныя тэрарыстычнымі чатыры арганізацыі, звязаныя з падзеямі 2020 года:

  1. АГСБ;
  2. «Супраціў», у які ўваходзяць «Кіберпартызаны», «Дружыны народнай самаабароны» і «Буслы ляцяць»;
  3. BYPOL разам з «Сітуатыўна-аналітычным цэнтрам» і планам «Перамога»;
  4. тэлеграм-каналы NEXTA, NEXTA Live і LUXTA.

Калі вы ведаеце на гэтую тэму больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

70-гадоваму мужчыну пагражае да 15 гадоў за каментары. Распавядаем пра самага пажылога «тэрарыста» з Беларусі

Каментатары і справакаваны КДБ мужчына. У «тэрарысты» цяпер масава запісваюць за выказванні. Расказваем пра новыя імёны ў спісе

ГУБАЗіК расказаў пра жанчыну, якая «прыйшла пакаяцца». Пасля яе адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

Каментары7

  • Кац и пальцы
    28.01.2023
    От герой, имя на иностранный лад, фамилию советской латиницей! А белоруской латинкой слабо?!
  • ма-ус
    28.01.2023
    хай тады супрацоўнікі кдб не гуляюць у гульні ад Wargaming
  • ІМЯ
    28.01.2023
    Напішыце, калі ласка, як паглядзець гэты спіс? Асабліва тым, хто за мяжой (чамусьці сайты МУС не працуюць не з РБ). Дзякуй!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць