Бельгійскае інфармацыйнае агенцтва Belga паведаміла, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер мае прыбыць у Брусель.
Паводле крыніц Belga, Зяленскі збіраецца прыняць удзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Еўрапейскага саюза, які адбудзецца ў Бруселі.
Калі гэты візіт сапраўды адбудзецца, то гэта будзе ўсяго другі па ліку выезд Зяленскага за межы Украіны пасля пачатку паўнамаштабнай вайны з Расіяй. Першы праходзіў 21-22 снежня ў ЗША, якія аказваюць найбольшую падтрымку Украіне ў яе змаганні за свабоду. Цяпер прыйшла чарга іншага важнага саюзніка.
Асабістая прысутнасць на саміце Зяленскага можа азначаць, што падчас яго будуць прымацца надзвычай важныя рашэнні.
Каментары