Нерухомасць11

«Жыць на прыродзе, але з камфортам горада». «А-100» прэзентавала новы квартал пад Мінскам

За кальцавой дарогай і высокімі хвоямі зусім побач з Мінскам працягвае расці жылы квартал Зялёная Гавань. Пакуль што комплекс — у асноўным катэджы і таўнхаусы, але ў будучыні тут будзе і больш шчыльная забудова. Пра тое, што будаўніцтва «горада на прыродзе» пачнецца ўжо зусім хутка, забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» намякаў яшчэ мінулым летам, а сёння прадстаўнікі кампаніі прэзентавалі абсалютна новы квартал «Мелодыі лесу». Realt.by паказвае, якім ён будзе, і колькі тут будуць каштаваць кватэры.

Прэзентацыя новага праекта прайшла ў кінатэатры Moon у Мінску. На ёй блогерам і журналістам паказалі новыя малапавярховыя жылыя дамы, якія хутка з'явяцца ў Зялёнай гавані.

Як адзначыла кіраўніца і акцыянерка групы кампаній дэвелапера Святлана Шэўлік, у найбліжэйшых планах — цэлы квартал з назвай «Мелодыі лесу». Адрозненне новага прадукту ад іншых дамоў «А-100» — абсалютна новыя планіроўкі кватэр і новая філасофія прасторы:

«Спачатку мы фармуем гарады, а потым гарады фармуюць нас. Хуткасць, напружанне, энергія — гэта тое, што не дае расслабіцца. Будынкі растуць і ўшыркі, і ўверх, вельмі мала месца для паркаў, садоў, для таго, каб сабрацца разам. Гэта супярэчыць чалавечай прыродзе. Сваю місію мы бачым у тым, каб ствараць аазісы для жыцця, дзе чалавек будзе адчуваць сябе камфортна. Галоўнае — усе прасторы павінны быць суразмерныя чалавеку».

Як адзначыла Святлана, будучым навасёлам Зялёнай Гавані не давядзецца выбіраць — жыццё ў горадзе, але без прыроды, альбо жыццё на прыродзе, але з адсутнасцю інфраструктуры (дарог, школ, крам).

Галоўная ідэя квартала за МКАД — жыць на прыродзе, але з камфортам горада.

З цікавага — у новым квартале «Мелодыі лесу» будуць цалкам пераасэнсаваныя двары. У іх застануцца дрэвы, спакойныя зоны і зоны адпачынку для зусім маленькіх дзетак. А ўвесь функцыянал, які быў раней каля дамоў, будзе вынесены ў асобныя зялёныя калідоры. Гэта тое, чаго яшчэ ніхто не рабіў.

«Калі ты бавіш час у адным двары, то кожны дзень у цябе паўтараецца адзін і той жа сцэнарый. Мы вырашылі адысці ад гэтага і зрабіць жыццё больш разнастайным. У жыхароў Зялёнай гавані кожны дзень будзе напоўнены навізной».

Андрэй Пашаў, галоўны архітэктар кампаніі «А-100 Дэвелапмент», гаворачы пра новую забудову, заўважыў, што Зялёная Гавань першапачаткова не планавалася аднапавярховай:

«Гэта будзе не гіганцкі катэджны пасёлак на 220 гектараў, а паўнавартасны горад на прыродзе. Па сутнасці, гэта будзе жыццё ў лесе, то-бок лес будзе фактычна прарастаць скрозь горад. Тут пра флору і фауну дзеці дакладна будуць даведвацца не з інтэрнэту».

У новым квартале стваральнікі абяцаюць максімальна ашчаднае стаўленне да прыроды. Да прыкладу, ссечаныя дрэвы пойдуць на малыя архітэктурныя формы, а кара — на мульчу для кветнікаў.

Па колькі будзе метр?

У новым квартале будзе 6 дамоў і каля 400 кватэр. Выйсці на новую пляцоўку плануецца ўжо ў красавіку, а завяршыць будаўніцтва першага пяціпавярховіка − у 3-м квартале наступнага года.

Першым для куплі будзе даступны пяціпавярховы дом на 64 кватэры.

Продаж кватэр у новым квартале стартуе ужо сёння. Кошт квадратнага метра без аздаблення пачынаецца ад 1210 даляраў. Таксама ёсць магчымасць набыць кватэру з аздабленнем (1180 даляраў + кошт рамонту ў залежнасці ад абранага варыянту).

У першым доме абяцаюць планіроўкі, разлічаныя на сучасныя сцэнарыі жыцця. Колькасць «пустых» метраў ва ўсіх дамах новага квартала будзе мінімізаваная. Тут будуць аптымальныя суадносіны розных зон, магчымасць трансфармацыі пад патрэбы сям'і. Як заўважалі спікеры, «у канчатковым выніку кошт такога жылля знізіцца, а колькасць людзей, якія змогуць сабе дазволіць новыя кватэры, вырасце».

Так, да прыкладу, нават у невялікай 34-метровай кватэры будзе асобная спальня і кухня-гасцёўня. Усе планіроўкі для новых дамоў распрацаваныя на базе завода «Сучасныя бетонныя канструкцыі».

Усе дамы ў квартале будуць са зборнага жалезабетону.

Унізе — планіроўкі самай кампактнай (34 метра) і самай прасторнай кватэры (77 метраў) у першым доме.

Цяпер у Зялёнай гавані забудавана толькі 20-25% тэрыторыі. За 4 гады тут узвялі 50 катэджаў, некалькі блакаваных дамоў, а таксама першыя сіціхаўсы (чатырохпавярховыя дамы з кватэрамі).

Да 2035 года комплекс павінен павялічыцца ў 4 разы. Да гэтага часу тут плануецца пабудаваць 18 кварталаў, якія складаюцца з 280 розных дамоў. Па маштабах тэрыторыі гэта будуць дзве Новыя Баравыя, але па колькасці жыхароў − у два разы менш. Усяго тут будзе жыць каля 16 тысяч чалавек.

У мінулым годзе ў квартале стала з'яўляцца першая інфраструктура. Тут ужо працуе кавярня, ёсць таксама італьянскі рэстаран (у гольф-клубе). У планах на гэты год — прыватны дзіцячы сад, пляцоўка для камерцыйных аб'ектаў і, магчыма, нават свая маршрутка. Больш буйныя аб'екты (сады, школы, гандлёвыя цэнтры) пачнуць будаваць на працягу 2-5 гадоў.

Да будаўніцтва жылога комплексу «Зялёная гавань» кампанія «А-100 Дэвелапмент» прыступіла ў 2018 годзе. Квартал размяшчаецца за пару кіламетраў ад МКАД, побач з гольф-палямі. Скончыць будаўніцтва квартала плануецца праз 10-15 гадоў.

Чытайце таксама:

Як выглядае ГЦ «Сеніца» ў Курасоўшчыне і калі ён адкрыецца

Што адкрыюць на месцы даўгабуда «Магніт Мінска»

Ад 30 квадратаў. Якія сучасныя мікрадамы прадаюць у ваколіцах Мінска

Каментары1

  • Ку-ку
    10.02.2023
    В Шабанах?

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →