Грамадства88

У закрытым чаце на трох чалавек выказаўся аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі — асудзілі да калоніі

Суд Ленінскага раёна Магілёва 2 лютага прызнаў вінаватым 41-гадовага Міхаіла Карпешку за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Справу разглядала суддзя Вікторыя Палякова.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Міхаіл пасля пачатку ваеннага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну ў сакавіку 2022 года пакінуў паведамленне ў «публічным чаце ў месенджары Telegram, у якім выказаў перажыванні пра магчымы пачатак вайны на тэрыторыі Беларусі.

У Карпешкі і двух яго сяброў быў свой чат на трох чалавек, прычым закрыты.

Крымінальная справа была распачатая толькі праз 9 месяцаў — у лістападзе 2022 года.

Сведкамі на судзе выступілі двое іншых удзельнікаў чата — сябры Карпешкі, якіх раней прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Суд пастанавіў прызнаць Карпешку вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каментары8

  • Владислав
    10.02.2023

    Вы павінны лепш ведаць сваіх сяброў або менш давяраць ім
  • Пікачу
    10.02.2023
    даведка, ніякіх агентаў там не было, узялі аднаго з удзельнікаў чата выпадкова, праверылі перапіскі і асудзілі яго сыбраў за паведамаленні. Чысціце чаты нават з сябрамі! 
  • BLR
    10.02.2023
    Ну то што, хтосьці з двух астатніх сэксот

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць