Грамадства

Разанаў, яйкі і МТС

Паэт Алесь Разанаў, які цяперака жыве ў кляштары ордэну Капуцынаў у швайцарскім горадзе Цуг, 4 жніўня ў Менску ў фальварку «Добрыя мысьлі» прэзэнтаваў сваю чарговую кнігу «Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць».

Паэт Алесь Разанаў, які цяперака жыве ў кляштары ордэну Капуцынаў у швайцарскім горадзе Цуг, 4 жніўня ў Менску ў фальварку «Добрыя мысьлі» прэзэнтаваў сваю чарговую кнігу «Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць». Як і дзьве папярэднія разанаўскія кнігі гэтая выйшла ў выдавецтве Ігара Логвінава.

«Каб мелі шчасьце...» зьяўляецца працягам канцэптульнага праекту паэта з мастаком Віктарам Маркаўцом «Яйкаквадраты», які быў запачаткаваны ў далёкім 1993-ім годзе. На гэты раз на вокладцы белае яйка ў чырвоным квадраце. Ёсьць яшчэ тры карціны з гэтае сэрыі, таму Разанаў паабяцаў працяг сваіх паэтычных кніжак.

У гэты зборнік увайшлі, як ужо добра вядомыя чытачу творы, так і новыя, сярод якіх аўтар раіць зьвярнуць увагу на паэму «Усяслаў Чарадзей», якая была дапісаная ўжо ў Швайцарыі.

На імпрэзе прысутнічала багата айчынных інтэлектуалаў, якія не сквапнічалі на добрыя словы Разанаву. Аўтар не плянаў чытаць на прэзэнтацыі свае творы, але пасьля просьбы Сяргея Абламейкі, які адзначыў, што на чужыне адчувае голад па беларускаму паэтычнаму слову, згадзіўся працытаваць некалькі ўрыўкаў з паэмаў. Анатоль Сідарэвіч высьветліў,што кнігі Разанава выдавецтва Логвінава не зьяўляюцца поўным зборам твораў паэта.

Скульптар Алесь Шатэрнік зьвярнуў увагу тых, хто сабраўся ў залі на цікавы момант. Лягатып надта падобны да яйкаквадратаў Разанава-Маркаўца ўжо ня першы месяц выкарыстоўвае кампанія мабільнай сувязі МТС. Было шмат пытаньняў ці зьбіраюцца творцы распачынаць судовы працэс па факце незаконнага выкарыстаньня інтэлектуальнай уласнасьці. Аднак творцы так і не далі ўцямнага адказу на гэтае пытаньне. Алесь Разанаў абяцае, што гэта была не апошняя ягоная сустрэча з чытачамі ў Менску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў9

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

Тэнісістка расказала, як адчувае сябе пасля інсульту ў 33 гады5

У Чэрыкаўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лесавозам. Замест машыны куча металалому, кіроўца загінуў1

Італьянцаў абурыў каментар прэзідэнта ФІФА адносна непрысутнасці іх футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету5

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было». УСУ нанеслі ўдар па важным заводзе ў Армянску, гэта спыніць вытворчасць тытану1

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў9

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць