Грамадства

Бацька адмовіўся плаціць за заняткі дзяцей у занадта дарагім басейне. Што вырашыў суд?

У Аляксея ўзнікла спрэчка з былой жонкай наконт аплаты басейна для дзвюх дачок. Маці мяркуе, што гэтыя выдаткі трэба аплачваць напалову. З 1 верасня 2025 да 2 сакавіка 2026 года яна выдаткавала на басейн для дзяцей 6366 рублёў. Аляксей не згодны аддаваць так шмат, расказвае гісторыю Onlíner.

Ілюстрацыйнае фота: Onlíner

За гэты час было 47 сямейных трэніровак па 140 рублёў, 12 трэніровак па 115 і 5 наведванняў па 120.

Бацька тлумачыць, што не супраць самога плавання, але не згодны з коштам і выбарам месца. Ён прапановаў басейн за 15 рублёў і гатовы быў сам вазіць туды дзяцей.

На яго думку, яго паставілі перад фактам: дзеці ўжо хадзілі ў гэты басейн.

На плаванне дзяўчат вырашылі аддаць па паказаннях здароўя. У старэйшай дачкі скаліёз першай ступені, у малодшай скаліятычнае парушэнне паставы. Доктар-артапед рэкамендаваў плаваць брасам тры разы на тыдзень для прафілактыкі скаліёзу. Маці дзяцей выбрала гэты басейн з-за зручнага размяшчэння і раскладу.

Аляксей кажа, што канкрэтнага прызначэння на лячэнне не было, толькі агульныя рэкамендацыі. Камітэт аховы здароўя пацвердзіў, што асноўны метад лячэння — ЛФК, а па бясплатную дзяржаўную дапамогу маці не звярталася.

Аляксей расказвае, што плаціць аліменты, 545,2 рубля на месяц на дзвюх дачок. Ён мяркуе, што звычайныя заняткі павінны кампенсавацца імі.

«У аліменты ўжо закладзена аздараўленне. Калі ёсць неабходнасць, заўсёды можна дамовіцца. Але не ісці па шляху: я буду рабіць што захачу, хадзіць у прэміум-басейн, а з цябе здзяру сродкі і не дам жыцця»

Аляксей таксама накіроўваў запыт у басейн: хацеў высветліць, якія менавіта паслугі там выконваюць.

«Я напісаў ім, каб удакладніць, якія паслугі яны насамрэч выконваюць. Так, на сайце пазначана, што ёсць рэабілітацыя для дзяцей, у тым ліку з ДЦП. Аднак на справе гэта было навучанне плаванню. Басейн не з'яўляецца рэабілітацыйным па профілі скаліёзу і не займаецца лячэбнай дзейнасцю (ёсць пісьмовы адказ). Там працуюць інструктары, ніякай медыцынскай дзейнасці яны не вядуць. Проста звычайнае базавае плаванне. Гэта агульная фізічная культура».

Бацька спасылаецца на артыкул 96 Кодэкса аб шлюбе і сям'і і адзначае, што бацькі, якія выплачваюць аліменты, могуць быць прыцягнуты да ўдзелу ў дадатковых выдатках пры «выключных абставінах». 

«Я чытаў пра іншыя выпадкі, якія разглядалі суды па гэтым артыкуле. Але там сапраўды былі дзеці з інваліднасцю: хтосьці знаходзіўся ў вазку, камусьці патрабаваліся слыхавыя апараты. Тут жа парады доктара: схадзіць на свежае паветра, наведаць басейн, пакруціць веласіпед. Гэта база, якая рэкамендуецца ў прынцыпе ўсім дзецям. А ў дадзеным выпадку гэта падвялі пад выключэнне. Так можна спаганяць дадатковыя выдаткі за любое захворванне, няхай гэта будзе ВРВІ ці любая немач».

Таксама Аляксей ставіць пад сумнеў доказы: у суд падалі звычайныя чэкі без дагавораў.

Суд у выніку стаў на бок маці, і апеляцыя рашэнне не змяніла. Аляксей мусіць аплаціць 3183 рублі і судовыя выдаткі, але плануе абскарджваць далей.

Адвакат Ганна Зінкевіч патлумачыла, што суд на падставе медыцынскіх дакументаў прызнаў захворванні дзяцей выключнымі абставінамі. Довады бацькі пра адсутнасць прызначэння і бясплатную дапамогу суд адпрэчыў. Тое, што дзеці маглі б хадзіць у таннейшы басейн, суд лічыць суб'ектыўным меркаваннем адказчыка. Суд ацаніў, ці рэальна дзецям хадзіць у іншы басейн з улікам іх распарадку дня і заняткаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго66

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пра ахвяр Галадамору: Успамінаць балюча. Прабачыць немагчыма12

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі8

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе3

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа11

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта8

«Гаспадыня знікла, і ён год жыў у пакоі бясплатна». Дзяўчына прыняла спадчыну і знайшла там мужчыну2

У Германіі ў тэлефоне меркаванай расійскай шпіёнкі знайшлі больш за 17 тысяч кантактаў5

Жыхарка Стоўбцаў паскардзілася на холад у электрычцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго66

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць