Вайна1616

«Я даў яму паслухаць перахоп размоў расійскіх вайскоўцаў. Ён збялеў, потым стаў чырвоным». Кіраўнік украінскіх памежнікаў распавёў пра апошнюю сустрэчу з Лапо

Кіраўнік памежнай службы Украіны Сяргей Дайнэка ў інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» расказаў, ці чакалі яны наступ з тэрыторыі Беларусі, і згадаў апошнюю сустрэчу з Лапо.

Фота: «Украінская праўда»

Кіраўнік памежнай службы кажа, што яны разумелі, што ўварванне будзе і з тэрыторыі Беларусі, па чарнобыльскім кірунку.

«З тэрыторыі Беларусі яны маглі ўвайсці не як расійскае войска, а з шаўронамі Беларусі, у беларускай форме».

21 лютага Дайнэка пісьмова праінфармаваў усе вышэйшыя органы аб тым, што вайна будзе. Ён мяркуе, што дата ўварвання пераносілася, бо вораг чакаў.

«Вайскоўцы расійскіх войскаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі «на вучэннях» так званых, пачалі тэлефанаваць сваім родным і фактычна развітвацца з імі яшчэ з 12 лютага.

Мы перахоплівалі гэтыя размовы, і па іх змесце, і па характары было дакладна зразумела, што да ўварвання заставаліся лічаныя дні».

19 лютага ён сустракаўся са старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Анатолем Лапо.

«Я давёў яму нашу інфармацыю, папрасіў перадаць яе саманазванаму прэзідэнту Лукашэнку, тым больш, што той таксама з'яўляецца памежнікам. Лукашэнка ж праходзіў тэрміновую службу ў пагранічных войсках КДБ СССР. Таму ён павінен быў разумець, што памежнікі павінны прадухіляць парушэнне мяжы, а не арганізоўваць і садзейнічаць яму.

Мой калега запэўніў, што гэтага дакладна не можа быць. Але па яго рэакцыі я бачыў, што ён хлусіць. Гэта была апошняя сустрэча і апошняя размова з ім.

Я даў яму паслухаць сякія-такія матэрыялы, перахоп размоў расійскіх вайскоўцаў. Ён збялеў, потым стаў чырвоным, потым зялёным, абяцаў, што даложыць у гэты ж вечар Лукашэнку. Ну, а далей мы ўжо бачылі, што адбывалася».

Дайнэка адказаў, ці гатовыя яны да наступу з боку Беларусі, калі той усё ж будзе.

«Давайце шчыра: ніякія фартыфікацыйныя збудаванні не змогуць цалкам спыніць ворага. Яны змогуць прыпыніць і запаволіць тэмпы яго наступу. Вось з гэтай мэтай яны і будуюцца. Каб у той час, калі вораг падыдзе да нашых фартыфікацыйных збудаванняў і будзе вымушаны правесці адпаведную працу, мы маглі наносіць па ім удары і зрываць яго планы.

Калі ўзяць тое, што зроблена за гэты год, то мы значна лепш гатовыя да магчымага паўторнага ўварвання з тэрыторыі Беларусі, прычым у любым кірунку», — кажа ён.

Кіраўнік памежнай службы падзяліўся, што на сёння не бачыць пагрозы з боку Беларусі.

«Калі вы папросіце даць гарантыю, што гэтага не адбудзецца, то я не магу. Таму што я не разумею, што будзе праз два тыдні. <…> Але па стане на сёння няма ў іх там наяўных сіл для таго, каб паспяхова правесці наступальную аперацыю на нашу дзяржаву. Калі яны паспрабуюць з Беларусі сюды зайсці, то тут усе і застануцца, ніякіх сумневаў няма».

Дайнэка не выключае, што гэтае нарошчванне напружанасці на мяжы — манеўр для адцягнення ўвагі.

Каментары16

  • Рита
    24.02.2023
    Про преступника и предателя лапо:
    «..потом он стал красным, потом зеленым».
    Теперь понятен смысл цветов ) онии стмволизируют испанский стыд всего что делают эти лжецы и террористы.
  • барадзед
    24.02.2023
    "Таму ён павінен быў разумець, што памежнікі павінны прадухіляць парушэнне мяжы, а не арганізоўваць і садзейнічаць яму."
    смешны, ён з лесу выйшаў?
  • Абу
    24.02.2023
    То бок ён з пераляку паслядоўна афарбаваўся ўсімі колерамі лукашэнкаўскага сцяга.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць