Грамадства88

Беларусаў ад заўтра пачнуць вучыць, як дзейнічаць у выпадку паветранай трывогі

З заўтрашняга дня МНС пачне навучаць беларусаў правілам бяспекі пры аб'яўленні паветранай трывогі, паведамляе прэс-служба ведамства.

Акцыя накіраваная на навучанне насельніцтва дзеянням пры сігнале «Увага ўсім!».

Яна будзе ўключаць 2 этапы:

  • з 27 лютага па 10 сакавіка будзе праводзіцца навучанне дзяцей, бацькоў і педагогаў ва ўстановах адукацыі;

  • з 14 па 18 сакавіка пройдзе навучанне жыхароў інтэрнатаў, працоўных калектываў, а таксама наведвальнікаў месцаў масавага збору людзей.

Падчас акцыі ратавальнікі абяцаюць праводзіць розныя віктарыны па радыё і ТБ, а ў сацсетках і месенджарах ведамства плануе рассылаць тэматычныя відэаролікі.

«Работнікі МНС падрыхтавалі для ўдзельнікаў мноства разнастайных, цікавых і карысных мерапрыемстваў, прыняўшы ўдзел у якіх можна будзе набыць каштоўныя веды па бяспецы жыццядзейнасці, а таксама зарадзіцца добрым настроем», — сцвярджае прэс-служба МНС.

Каментары8

  • Kotya
    26.02.2023
    Это то о чем мечтают дети Беларуси ну и на танки смотреть
  • Bhagawan
    26.02.2023
    Voj, a što takoje zdaryłasia?
  • Света
    26.02.2023
    Ложиться головой к взрыву, как обычно

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць