Грамадства66

Дзяржабвінаваўца запрасіў для Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі па 19 гадоў калоніі завочна

Працэс у дачыненні да членаў Каардынацыйнай рады Святланы Ціханоўскай, Марыі Мароз, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага пачаўся 17 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе. 

Дзяржабвінавачванне па справе падтрымлівае пракурор Міхаіл Кавалёў. Для Паўла Латушкі і Святланы Ціханоўскай ён запрасіў па 19 гадоў зняволення.

Для Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага і Марыі Мароз пракурор запрасіў па 12 гадоў калоніі.

Пракурор лічыць неабходным таксама прызначыць Ціханоўскай штраф у памеры 37 тысяч рублёў, а Латушку — забарону права займаць пасады на тэрмін 5 гадоў. 

Ціханоўская, Кавалькова і Мароз павінны адбываць тэрмін у калоніі агульнага рэжыму, Латушка і Дылеўскі — узмоцненага рэжыму.

Нагадаем, што ўсе абвінавачваныя па крымінальнай справе знаходзяцца за мяжой.

Святлане Ціханоўскай інкрымінуецца дзесяць артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

— ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 292 (падрыхтоўка да захопу і ўтрымання будынкаў і збудаванняў);

— ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках);

— ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);

— чч. 1 і 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкіх фармаванняў і кіраўніцтва імі, учыненыя паўторна);

— ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

— ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб);

— ч. 1 арт. 356 (іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі і іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, наўмысна здзейсненыя грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве);

— ч. 4 арт. 16 і арт. 382 (арганізацыя і кіраўніцтва самавольнага прысваення звання і ўлады службовай асобы, спалучанага з удзелам на гэтай падставе ў перамовах і іншых сустрэчах з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, замежных і міжнародных арганізацый, у пасяджэннях міжнародных арганізацый);

— ч. 2 арт. 191 (перашкода працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме, здзейсненае з прымяненнем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове);

— ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 342 (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Павел Латушка абвінавачваецца па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:

— ч. 1 арт. 357 (змова, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);

— ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

— чч. 1 і 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкіх фармаванняў і кіраўніцтва імі, учыненыя паўторна);

— ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб);

— ч. 4 арт. 16 і арт. 382 (арганізацыя і кіраўніцтва самавольнага прысваення звання і ўлады службовай асобы, спалучанага з удзелам на гэтай падставе ў перамовах і іншых сустрэчах з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, замежных і міжнародных арганізацый, у пасяджэннях міжнародных арганізацый);

— ч. 2 арт. 191 (перашкода працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме, здзейсненае з прымяненнем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове);

— ч. 3 арт. 426 (наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), здзейсненае з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці асобай, якая займае адказнае становішча, якія пацягнулі цяжкія наступствы);

— ч. 3 арт. 430 (прыняцце службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, якія прадстаўляюцца выключна ў сувязі з займаным службовым становішчам, за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, і прадстаўленым ім асоб, дзеяння, якое гэта асоба павінна была або магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), у буйным памеры, учыненае асобай, якая займае адказнае становішча).

Вользе Кавальковай інкрымінуюцца:

— ч.1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам);

— ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

— ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);

— ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці);

— ч. 2 арт. 191 (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме).

Сяргею Дылеўскаму:.

— ч.1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам);

— ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

— ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);

Марыі Мароз інкрымінаваныя:

— ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 292 (падрыхтоўка да захопу і ўтрымання будынкаў і збудаванняў);

— ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках);

— ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);

— ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 342 (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Каментары6

  • Anatol Starkou
    27.02.2023
    Мяркую, Святлане суд скіне чатыры гады - па году за 15 тыс даляраў, якія ёй даў на дарожку Рыгоравіч, а тэатралы накіне тыя ж чатыры гады.
  • Упс
    27.02.2023
    Пракурор - прыхільнік Зянона?
  • даведка
    27.02.2023
    Прокурор исходил из того, что муж и жена — одна сатана... Тихановскому 19 (18+1) лет и Тихановской 19 лет.

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай7

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік французскага МЗС: Еўрасаюз не дазволіць нікому ўварвацца ў Грэнландыю10

Экстрэміст, схільны да агрэсіі і захопу закладнікаў. Што азначаюць лічбы на жоўтай бірцы Віктара Бабарыкі6

Мінчук узяў у знаёмых для бізнэсу $357 тысяч і вырашыў прайграць іх у казіно2

75-гадовы нямецкі палітык зняўся з выбараў праз любоў да мадэляў з OnlyFans29

«Дзяўчынка, ты больш не губернатар». Трудо заявіў, што Канада не стане часткай ЗША, яму груба адказаў Маск45

Ціханоўская: Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада — велізарная палёгка9

Памёр Сяргей Каляда

Мытны камітэт: Польскі бок афармляе ў гадзіну адзін-два аўтобусы8

Малодшая сястра кіраўніка OpenAI падала на яго ў суд за сэксуалізаваны гвалт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўнае
Усе навіны →