Скрыншот відэа БТ

Скрыншот відэа БТ

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», самалёт А-50, які нядаўна, верагодна, пашкодзілі беларускія партызаны, накіроўваецца на 325-ы Авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрогу. Менавіта ён з'яўляецца прадпрыемствам, якое ў тым ліку займаецца рамонтам агрэгатаў самалётаў А-50.

Эксперт адзначае, што магчымасць палёту пасля нанясення пашкоджанняў, пра якія заяўляў «Байпол», у А-50 магла цалкам захавацца.

«Учора мы бачылі, як ён рулюе па ўзлётна-пасадачнай паласе, і фактычна гэта кажа пра тое, што магчымасці кіравання гэтым самалётам у экіпажа ёсць.

Іншае пытанне, ці мае ён магчымасць выконваць свае асноўныя функцыі — далёкага радыёрэлакацыйнага выяўлення і кіравання. Калі гэты комплекс атрымаў пашкоджанні, нават не нейкія глабальныя, а зусім невялічкія, якія знешне можна і не ўбачыць, то гэта ўжо не А-50, а банальны Іл-76», — вобразна параўнаў Аляксандр Каваленка тое, што разведавальны самалёт цяпер, магчыма, прыдатны толькі для транспарціроўкі. 

Выбухоўкі масай нават да 200 грамаў дастаткова, каб нанесці пашкоджанні, пасля якіх самалёт будзе патрабаваць рамонту, тлумачыць вайсковы экперт. 

«Расіяне добра разумеюць, што калі яны цяпер выведуць А-50 з тэрыторыі Беларусі ў Расію, на рамонтны завод, усе гэта ўбачаць. Гэта будзе зафіксавана. І пацвердзіцца, што аперацыя па нанясенні ўдараў па А-50 была паспяховай», — мяркуе ён. 

Як дроны, якія наносілі пашкоджанні, маглі трапіць на тэрыторыю аэрадрома, які ахоўваецца? 

«Мы цяпер бачым, як пастаянна на тэрыторыі Расіі нешта адбываецца. Напрыклад, інцыдэнт у Энгельсе. Тады ў гэтым абвінавацілі Украіну, хаця яна знаходзіцца ад гэтага горада за 800 кіламетраў. Ёсць жа ўсталяванае СПА, на аэрадроме ў Мачулішчах таксама. Але што забараняе яе абмінаць?

Паўнамаштабная вайна ва Украіне прадэманстравала тое, наколькі, насамрэч, малаэфектыўная расійская СПА. Яна не выконвае цалкам свае функцыі, а яе характарыстыкі значна завышаныя. Таму я не сумняваюся, што той ці іншы дрон мае ўсе магчымасці абмінаць расійскую СПА (а ў Беларусі стаіць таксама яна), і здзяйсняць такім чынам налёты на аб’екты», — падсумоўвае Аляксандр Каваленка.

Кіраўнік «Байпол» Аляксандр Азараў пракаментаваў «Еўрарадыё» сённяшні ўзлёт расійскага А-50, пашкоджанага ў Мачулішчах беларускімі партызанамі.

«Мэтай атакі былі антэна і абсталяванне. Узлёт не кажа пра працу абсталявання. Крылы і рухавікі не былі пашкоджаныя».

Чытайце таксама: 

«Байпол» расказаў, чым падрывалі самалёт у Мачулішчах і што ў ім можа быць пашкоджана

З'явіўся першы спадарожнікавы здымак аэрадрома «Мачулішчы» пасля дыверсіі на ім

Падрыў расійскага самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах ажыццявілі беларусы — Азараў

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
7