Парламент Грузіі афіцыйна «забіў» законапраект аб «замежных агентах», які выклікаў масавыя пратэсты
10 сакавіка грузінскія дэпутаты адхілілі ў другім чытанні законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». Гэты крок быў неабходны для таго, каб ухвалены ў першым чытанні праект быў афіцыйна зняты з разгляду.
Галасаванне адбылося, нягледзячы на тое, што парламент быў закрыты на тыдзень з-за ўрону, нанесенага пратэстамі.
Дакумент падтрымаў толькі 1 дэпутат, супраць прагаласавалі 35. Усяго на пасяджэнні прысутнічалі 112 дэпутатаў.
Каментары