Усяго патроху66

Вірусныя інфекцыі: дзесяць практычных парадаў, як лячыцца

Фактычна адзіным прэпаратам, здольным разбурыць вірус свінога грыпу, з’яўляецца азелтамівір, камерцыйнае імя — таміфлю. Тэарэтычна ёсць яшчэ адно лякарства (азельтамівір), але яно выкарыстоўваецца толькі інгаляцыйна, ды і шанцаў убачыць яго ў нашай краіне няшмат.

Таміфлю рэальна разбурае вірус, блакуючы бялок нейрамінідазу (тую самую N ў назве H1N1).

Таміфлю не ядуць усе пагалоўна пры любым чыху. Яго выкарыстоўваюць тады, калі хвароба працякае цяжка або калі нават лёгка хварэе чалавек з групы рызыкі — старыя, астматыкі, дыябетыкі. Сутнасць: калі паказана Таміфлю, то паказана, як мінімум, назіранне доктара і, як правіла, — шпіталізацыя.

Увага!

Да абсалютнай, да пераважнай большасці з тых, хто чытае гэтыя радкі, лячэнне супрацьвірусныя сродкамі не мае ніякага дачынення.

Грып — лёгкая хвароба для большасці. Лячэнне вострых рэспіраторных вірусных інфекцый наогул і грыпу ў прыватнасці — гэта не глынанне таблетак! Гэта стварэнне такіх умоў, каб арганізм лёгка з вірусам справіўся.

Правілы лячэння.

1. Цёпла апрануцца, але ў пакоі халаднавата і вільготна. Тэмпература каля 20° С, вільготнасць 50–70%. Мыць падлогу, праветрываць.

2. Катэгарычна не прымушаць есць. Калі просіць (калі хочацца) — лёгкае, вугляводнае, вадкае.

3. Піць (паіць). Піць (паіць). Піць (паіць)!!!

Тэмпература вадкасці роўная тэмпературы цела. Піць шмат. Кампоты, морсы, гарбату (у гарбату дробна парэзаць яблык), адвары разынак, курагі. Ідэальна для піцця — гатовыя растворы для пераральнай регідратацыі. Прадаюцца ў аптэках і павінны там быць: регідрон, хумана электраліт, гастраліт і г.д. Купляйце, разводзьце па інструкцыі, паіце.

4. У нос — часта солевыя растворы.

5. Усе «адцягваючыя працэдуры» (банкі, горчычнікі, прыпаркі, ногі ў кіпень і г.д.) — таксама з разраду псіхатэрапіі.

6. Калі надумалі змагацца з высокай тэмпературай — толькі парацэтамол або ібупрафен. Катэгарычна нельга аспірын.

7. Пры паражэнні верхніх дыхальных шляхоў (нос, горла, гартань) ніякія адхаркваючыя сродкі не патрэбныя — яны толькі ўзмоцняць кашаль.

8. Супрацьалергічныя сродкі не маюць да лячэнні ВРВІ ніякага дачынення.

9. Усе інтэрфероны для мясцовага прымянення — лекі з недаведзенай эфектыўнасцю або «лекі» з даказанай неэфектыўнасцю.

10. Гамеапатыя — гэта не лячэнне травамі, а лячэнне зараджанай вадой. Бяспечна.

Калі патрэбны доктар? Заўсёды!

Але гэта нерэальна. Таму пералічваем сітуацыі, калі ўрач патрэбны абавязкова:

адсутнасць паляпшэнняў на чацвёрты дзень хваробы;

павышаная тэмпература цела на сёмы дзень хваробы;

пагаршэнне пасля паляпшэння;

выражаны цяжар стану пры ўмераных сімптомах ВРВІ;

з’яўленне ізалявана або ў спалучэнні: бледнасці скуры; смагі, адышкі, інтэнсіўнага болю, гнойных выдзяленняў;

узмацненне кашлю, зніжэнне яго прадукцыйнасці; глыбокі ўдых прыводзіць да прыступу кашлю;

пры павышэнні тэмпературы цела не дапамагаюць, практычна не дапамагаюць або вельмі ненадоўга дапамагаюць парацэтамол і ібупрафен.

Доктар патрэбны абавязкова і тэрмінова:

страта прытомнасці;

сутаргі;

прыкметы дыхальнай недастатковасці (цяжкасці дыхання, адышка, адчуванне недахопу паветра);

інтэнсіўны боль дзе заўгодна;

нават умераны боль у горле пры адсутнасці насмарку;

нават умераны галаўны боль у спалучэнні з ванітаваннем;

ацёчнасць шыі;

высыпка, якая не знікае пры націсканні на яе;

тэмпература цела вышэйшая за 39 ° С, якая не пачынае зніжацца праз 30 хвілін пасля прымянення гарачкапаніжальных сродкаў;

любое павышэнне тэмпературы цела ў спалучэнні з дрыжыкамі і бледнасцю скуры.

Усе навіны на тэму эпідэміі грыпу, парады, даведкі і жарты

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць