Займальную карціну можна было ўбачыць 26 сакавіка ў 5-м мікрараёне Бабруйска. Там на праспекце Будаўнікоў проста на раздзяляльнай паласе пасвіліся каровы, не звяртаючы ніякай увагі на транспарт.

Каровы гуляюць па праспекце ў Бабруйску. Усе фота: vbobruisk / Telegram
Як піша «Вячэрні Бабруйск», на ўскраінах Бабруйска, якія мяжуюць з прыватным сектарам, апошнія гады часта можна сустрэць то кароў, то авечак, то коней, якія разгульваюць сярод шматпавярховікаў.


Каментары