Грамадства1919

Ціханоўская ўзняла пытанне ядзернай зброі ў Беларусі на сустрэчы з Саліванам

Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэйкам Саліванам. Яна ўзняла пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай ядзернай зброі, пра што нядаўна абвясціў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Джэйк Саліван і Святлана Ціханоўская. Фота: @komadovsky / twitter

Ціханоўская назвала гэтае рашэнне непрымальным. Яна таксама выступіла за прыняцце прэвентыўных мер, якія маглі б прадухіліць з'яўленне ядзернай зброі ў Беларусі. Яна падкрэсліла, што размяшчэнне ТЯЗ парушае Канстытуцыю Беларусі, яе бяз'ядзерны статус.

Яшчэ адным мерапрыемствам праграмы візіту Ціханоўскай у ЗША стаў удзел у дыскусіі пра палітвязняў у літоўскай дыпмісіі ЗША. Разам з Ціханоўскай у дыскусіі прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Літвы Мантас Адаменас і намеснік дзяржсакратара ЗША Узра Зея.

Чытайце яшчэ:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю»

Каментары19

  • Літвін
    28.03.2023
    Лепш бы ты ўзняла пытанне віз для беларусаў, ядзерная зброя, без яе гэта вырашыцца
  • в лесах таких ивуть
    28.03.2023
    Літвін, вам как диванному эксперту хорошо писать с дивана, удобно. А сами то что сделали? Квакать в интернете на людей может любой хейтер, который получил доступ к клавиатуре или микрофону.
  • Jahor
    28.03.2023
    Літвін, звяртацца да людзей на "ты" гэта звычайнае хамства. Акрамя вас ёсць яшчэ адзін персанаж, які "тыкае" ўсім і старым і малым. Пры гэтым вы хочаце, каб да вас прыслухоўваліся?

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць