Вайна

Прызыў можа перашкодзіць Расіі папаўняць часці ва Украіне — ISW

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы піша, сярод іншага, што абвешчаны з 1 красавіка вясновы прызыў у войска можа перашкодзіць Расіі рыхтаваць папаўненне для арміі, якая ваюе ва Украіне.

Фота: AP

ISW нагадвае, што, паводле яго ўражання, Пуцін лічыць небяспечным для стабільнасці сваёй улады адпраўляць на вайну маладых прызыўнікоў і таму зрабіў стаўку на мабілізацыю рэзервістаў і набор добраахвотнікаў.

Таму прызыўнікі, хутчэй за ўсё, ваяваць не паедуць, але іх усё роўна таксама трэба дзесьці навучаць.

«Навучальныя магутнасці Расіі абмежаваныя, і тое, што іх зоймуць прызыўнікі, якія не будуць ваяваць ва Украіне ў 2023 годзе, пазбаўляе Крэмль магчымасці навучаць рэзервістаў і добраахвотнікаў, якія ваяваць будуць», — разважаюць аўтары зводкі ISW.

Яны мяркуюць, што расійская дзяржава можа паспрабаваць набраць папаўненне для часцей ва Украіне, прымушаючы або ўгаворваючы падпісаць кантракт нейкую частку салдат, што заканчваюць службу па прызыве і ўжо ў нейкай меры падрыхтаваныя да таго, каб ваяваць.

«Але наколькі паспяховым можа быць такое рашэнне, не ясна», — адзначаюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць