У католікаў і пратэстантаў сёння Вялікая пятніца, у праваслаўных — Дабравешчанне
Дыяметральна розныя святы адзначаюць сёння вернікі.
У католікаў і пратэстантаў — Вялікая пятніца. Гэта дзень жалобы і смутку, які адзначаецца напярэдадні Вялікадня. Лічыцца, што ў гэты дзень Ісус Хрыстос прыняў пакутніцкую смерць на крыжы.
У гэты дзень не адпраўляецца імша і прадугледжаны строгі пост.
Вялікдзень католікі і пратэстанты адзначаць 9 красавіка.
А ў праваслаўных сёння Дабравешчанне, дзень калі арханёл Гаўрыіл апавясціў Дзеву Марыю пра бязгрэшнае зачацце і будучае нараджэнне ёю Сына, які збавіць свет.
Дабравешчанне таксама супадае ў народным уяўленні з пачаткам вясны.
Таксама па сённяшнім дні меркавалі, якім будзе лета. Калі цёплы дзень, то і лета будзе цёплым. І наадварот.
9 красавіка праваслаўныя адзначаць Вербніцу, а Вялікдзень — 16 красавіка.
Рэцэпты велікоднага стала: крашанкі, паска, запечанае мяса
Беларускія велікодныя традыцыі
Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат
Каментары
пап рацуй