Усяго патроху11

Новая сацсетка Т2, якая пазіцыянуе сябе альтэрнатывай Twitter, спрабуе прывабіць карыстальнікаў, што не хочуць плаціць за сваю старую сінюю птушачку

Новай сацсеткай T2 кіруюць былыя супрацоўнікі Twitter, якія жадаюць узнавіць фармат «гарадской плошчы» ці публічнай прасторы, якую з сябе ўяўляла платформа да прыходу Маска.

Уладальнік Twitter Ілан Маск заяўляў раней, што з 1 красавіка твітар-акаўнты без падпіскі ці карпаратыўнага плана будуць пазбаўленыя сіняй птушачкі, якая пацвярджала, што акаўнт сапраўды належыць канкрэтнаму чалавеку ці арганізацыі.

Гэтым вырашыла скарыстацца адна з альтэрнатыў Twitter, якая спрабуе перавабіць на сваю платформу карыстальнікаў, якія плаціць не збіраюцца, і проста прапанавала карыстальнікам перанесці сваю «спадчынную» птушачку верыфікацыі з Twitter. Т2 уяўляе сабой платформу, куды можна трапіць толькі па запрашэнні, а ўзначальваюць яе два былыя супрацоўнікі Twitter.

Абвестка Twitter аб скасаванні старых сініх птушачак і неабходнасці платнай падпіскі

Т2 — гэта толькі адна з альтэрнатыў Twitter, якія ўзніклі пасля набыцця апошняга Маскам. Т2 менш вядомая за некаторых іншых канкурэнтаў, напрыклад, Mastodon, але мае намер узнавіць «публічную прастору», з якой асацыяваўся Twitter да прыходу Маска. Фактычна заснавальнік Габар Чэле даволі ясна даў зразумець, што мае намер стварыць «даволі простую копію Twitter з некаторымі спрашчэннямі», піша Engaget.

Таму нядзіўна, што зараз сайт T2 запусціў функцыю Get the Checkmark (атрымаць птушачку), якая будзе абапірацца на старую праграму верыфікацыі Twitter. З яго дапамогай карыстальнікі маглі запоўніць кароткую форму, каб прайсці паскораны працэс праверкі для T2.

Знешні выгляд Т2

Хоць верыфікацыя старых акаўнтаў павінна была знікнуць з Twitter 1 красавіка, у кампаніі Т2 ёсць план прапанаваць праверку і далей з дапамогай іншых сродкаў. Пры гэтым верыфікацыя на T2 не будзе працаваць для тых, хто вырашыў заплаціць за новую птушачку Twitter Blue.

Дарэчы, Т2 наняла былога кіраўніка Discord у якасці новага тэхнічнага дырэктара і запускае рэдызайн, які будзе выглядаць знаёмым для карыстальнікаў Twitter. І сапраўды, сайт выглядае вельмі падобна да старога Twitter.

Як і ў выпадку з усімі новымі канкурэнтамі, новай сацсетцы трэба будзе прайсці доўгі шлях, перш чым яна дасягне памеру платформы, якую спрабуе імітаваць. Але, як зазначыў заснавальнік Mastodon Яўген Рочка, найбольш уплывовыя карыстальнікі Twitter будуць неверагодна каштоўнымі для любой платформы-пачаткоўца. І чым больш такіх карыстальнікаў зможа завабіць Т2, тым лягчэй атрымаеца ўзнавіць фармат «гарадской плошчы», які абяцаюць стваральнікі новай сацсеткі.

Каментары1

  • Лол
    09.04.2023
    Не ведаю як там з птушачкамі, але лагатып Т2 прыйшоў акурат з 2000-х.

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне збіраюцца пашырыць мандат спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі3

У Гомелі з 15‑га паверха ўпаў 17‑гадовы хлопец

У Дубаі пачалі будаваць найбуйнейшы аэрапорт у гісторыі чалавецтва3

Найлепшым тэлерэпарцёрам Беларусі назвалі Вікторыю Сянкевіч — за ўключэнні з Аляскі5

12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе1

Украінская пракуратура дала падрабязнасці пра справу, па якой, верагодна, праходзіць Мікіта Шацілін8

Кіт Келаг: Калі Лукашэнка ўступіць у вайну з Украінай — гэта будзе яго канец6

У Італіі рамантуюць унікальную мазаіку, якая пацярпела ад дзіўнага турыстычнага рытуалу1

Расіяне прэзентавалі ў Мінску бел-чырвона-белы цягнік10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць