Грамадства33

Ва Украіне збіраюцца пашырыць мандат спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга падчас «гадзіны пытанняў да ўрада» ў Вярхоўнай Радзе 29 мая анансаваў планы па пашырэнні мандата спецыяльнага пасла МЗС, адказнага за супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Яраслаў Чарнагор

«Мы плануем пашыраць мандат, паўнамоцтвы прызначанага пасла па асаблівых адносінах, адказнага за кірунак Беларусі або кантакты з дэмакратычнымі сіламі. Таму мы зараз гэта абмяркоўваем. Мы зрабілі першы крок па інстытуалізацыі і больш сістэмным падыходзе», — сказаў Андрэй Сібіга.

Міністр дадаў, што МЗС, у прыватнасці, будзе кансультавацца з народнымі дэпутатамі адносна таго, якія сферы трэба дадаткова ахапіць у межах паўнамоцтваў новапрызначанага пасла.

«І абавязкова гэта зробім у кароткай перспектыве», — дадаў ён.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі яшчэ ў пачатку студзеня заявіў пра намер прызначыць упаўнаважанага па пытаннях Беларусі і адзначыў неабходнасць падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл.

15 мая дырэктар Праграмы расійскіх і беларускіх студый Рады знешняй палітыкі «Украінская прызма», кандыдат гістарычных навук Яраслаў Чарнагор паведаміў, што прызначаны паслом па асобых даручэннях па пытаннях дэмакратычных трансфармацый, узаемадзеяння з дэмакратычнымі сіламі і нацыянальнымі рухамі недружалюбных краін. Менавіта ён цяпер адказны за супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Каментары3

  • Рацыя
    29.05.2026
    Дзякуй вялікі нашай Прэзідэнтцы Ціханоўскай за няспынную працу. Трэба таксама абавязкова прызнаць пагоны Мікіты Забугі, каб лукаботы нарэшце атрымалі па пысе!
  • Аналiтык
    30.05.2026
    Вось вам i вынiкi сустрэчы Цiханоўскай ды Зяленскага.
  • Федзя
    30.05.2026
    Че уже не нападаем?🙄

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць