Адзін з брытанскіх універсітэтаў аб'явіў набор на доктарскую праграму па тэме Беларусі
Лонданскі ўніверсітэт каралевы Марыі і Брытанская бібліятэка аб'яўляюць набор на праграму дактарантуры, якая цалкам аплачваецца і пачнецца 1 кастрычніка 2023 года ў рамках праграмы AHRC Collaborative Doctoral Partnership Scheme.

Навучанне накіравана на даследаванне ўнікальнай беларускай калекцыі Брытанскай бібліятэкі, гісторыі развіцця краіны падчас халоднай вайны і развіцця калекцыі ў выніку выхаду Беларусі са складу СССР у 1991 годзе.
Праграма будзе праходзіць пад сумесным кіраўніцтвам доктара Наталлі Чарнышовай (Школа гісторыі) і прафесара Джэрэмі Хікса (кафедра сучасных моў і культур) з Лонданскага ўніверсітэта каралевы Марыі, а таксама прадстаўнікоў навуковай супольнасці Брытанскай бібліятэкі.
Лонданскі ўніверсітэт каралевы Марыі і Брытанская бібліятэка імкнуцца заахвочваць заяўкі ад самага шырокага кола кандыдатаў, асобным плюсам для кандыдата будзе веданне беларускай мовы. Заяўкі прымаюцца да 8 мая 2023 года.
Больш падрабязна пра праграму і ўмовы падачы заяўкі чытайце па спасылцы.
-
«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
-
У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць
-
«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі
Каментары