Грамадства

Жыхара Пінска асудзілі за абразы прадстаўнікоў улады і па «наркатычным» артыкуле

У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 10 красавіка ў закрытым рэжыме вынесены прысуд 40-гадоваму Алегу Стасюку. Судовы працэс вёў суддзя Ігар Клімовіч, дзяржабвінаваўца — Ілля Гузарэвіч, піша «Вясна».

Суд Пінскага раёна

На судзе Стасюк быў пад вартай. Вядома, што ў мужчыны двое непаўналетніх дзяцей.

Мужчыну судзілі за інтэрнэт-каментарыі. Аднак, калі да Стасюка прыйшлі з ператрусам, дома ў яго знайшлі «абсталяванне для вырошчвання» канопляў, марыхуану, расліны канопляў. Акрамя таго, на камп'ютары знайшлі порна, на якім Стасюк, па меркаванні следства «незаконна зарабіў не менш за 775$».

А каментарыі ў сацыяльных сетках Алег Стасюк нібыта напісаў у тэлеграме ў маі 2021 года і сакавіку 2022 года. Яны тычыліся генпракурора Шведа, кіраўніка КДК, міністра інфармацыі, дырэктара і намесніка дырэктара ДФР.

Такім чынам, Стасюку выставілі абвінавачанні па чатырох крымінальных артыкулах: арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 343 КК (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў), ч. 1 арт. 329 КК (незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы), ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Сумарна па ўсіх артыкулах, шляхам частковага складання злачынстваў, Стасюку прысудзілі чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічынь (7400 рублёў).

Пачынаюць судзіць выкладчыка Дзмітрыя Юртаева. Яго прымушалі на камеру чытаць вершы

Рамана Пратасевіча на судзе абвінавацілі ў кіраванні яшчэ адным «экстрэмісцкім фармаваннем»

За адміністраванне чата мінчуку далі гады няволі

Каментары

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

«Фу, брыдота! Дзе купіць?» Беларускі дызайнер прыдумаў завушніцы ў выглядзе кляшчоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць