Вайна33

Зняволеныя ідуць ваяваць у «Вагнер», каб атрымаць лекі ад ВІЧ — The New York Times

Завербаваныя на вайну зняволеныя расказалі журналістам, што ў «Вагнеры» ім абяцалі прэпараты ад ВІЧ, якія яны не атрымлівалі ў калоніі. Некаторыя з іх атрымалі лячэнне, толькі патрапіўшы ва ўкраінскі палон. 

Артыкул амерыканскага выдання пераказаў «Холад».

Па звестках кіраўніцы фонду «Русь сидящая» Вольгі Раманавай, з лета 2022 года на вайну ва Украіну былі завербаваныя каля 50 тысяч расійскіх зняволеных. Гэта прыкладна 10 працэнтаў ад усіх асуджаных.

Раманава адзначае, што ў расійскіх калоніях шырока распаўсюджаны ВІЧ, гепатыт С і сухоты — як мінімум адно з гэтых захворванняў ёсць прыкладна ў кожнага трэцяга зняволенага. Ва ўкраінскай ваеннай разведцы гавораць, што ВІЧ заражаныя каля 20% расійскіх салдат, набраных з калоній. У многіх з іх знайшлі на руках чырвоныя і белыя гумовыя бранзалеты. Гэтая пазнака азначае, што чалавек інфікаваны адным з захворванняў, — насіць гэтыя бранзалеты абавязкова, каб папярэджваць таварышаў па службе ў выпадку ранення.

ВІЧ-станоўчым расіянам, якія трапілі ў палон, ва Украіне даецца супрацьвірусная тэрапія, піша The New York Times.

Былы зняволены, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнер», распавёў выданню, што быў паранены за месяц да таго, як патрапіў у палон — тады ў Расіі медперсанал аказаў яму неабходную дапамогу, але праігнараваў чырвоны бранзалет на яго руцэ, які сігналізаваў аб інфікаванасці. Іншы былы вязень пацвердзіў, што ў «хаосе бою» бранзалеты мала што значаць.

Трэці суразмоўца журналістаў адзначыў, што атрымліваў лекі для прафілактыкі ВІЧ, але яны не працавалі, таму ён баяўся за сваё жыццё. Пры гэтым ён падтрымлівае палітыку Яўгена Прыгожына па наборы ВІЧ-станоўчых зняволеных на фронт і кажа, што пагадзіўся пайсці на вайну дзеля другога шанца на свабоду і лячэнне.

Яшчэ адзін апытаны NYT палонны рыхтаваўся да таго, што не дажыве да канца турэмнага тэрміну, а ў снежні пагадзіўся ўступіць у ПВК «Вагнер» і правесці шэсць месяцаў на фронце — у абмен на памілаванне і наданне супрацьвірусных прэпаратаў. Паводле яго слоў, большасць яго таварышаў па службе загінулі ў першы ж дзень, калі іх адправілі штурмаваць Бахмут.

«Я зразумеў, што ў мяне будзе альбо хуткая, альбо павольная смерць. Я абраў хуткую», — сказаў ён.

Каментары3

  • Ян Севярын Бакей
    23.04.2023
    даволі дзіўны спосаб лекаваньня - "мясны штурм па-прыгожынску".
    вось адзін з "пацыентаў" і прызнаўся - мае калегі ,кажа, "вылечыліся" у першы ж дзень...Ну то і амінь.
  • Простая праўда
    23.04.2023
    І зноў украінцы паказалі сябе больш гуманнымі за расейцаў. Расея адмаўляецца даваць лекі ўласным грамадзянам. Украіна дае лекі нават уласным ворагам. Гэта чалавечая прыстойнасьць! Вось як жыць паводле залатога правіла Эвангельля Ісуса Хрыста! Слава Ўкраіне! Расея, пакайцеся!
  • 100%
    24.04.2023
    Пляваць на гэтых рабсиян ----- ни кропли жаласци!

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы Касцёл заклікаў спыніць распальванне варожасці да ўкраінцаў7

У Мінску цяпер будуюцца шэсць новых гандлёвых цэнтраў. Што за яны?7

«Яшчэ міліметр — і будзе попу бачна»: беларускі зноў абураюцца дзіцячымі калготкамі Conte17

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць43

Уладальнік мінскіх аквапаркаў атрымаў права гнаць самагонку3

У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля10

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць