Грамадства

Цяпер апастыль можна паставіць ва ўсіх абласных цэнтрах

Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн ва ўсіх рэгіянальных філіялах пачаў прыём дакументаў па звароце ў МЗС па прастаўленне апастылю і консульскую легалізацыю дакументаў. Паслуга пачала аказвацца з 2 мая, паведамляе Федэрацыя прафсаюзаў.

Легалізацыя прадстаўляе сабой спецыяльную працэдуру, якая накіраваная на наданне афіцыйным дакументам, складзеным на тэрыторыі Беларусі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, юрыдычнай сілы для іх падачы ў кампетэнтныя органы за мяжой.

Як удакладнілі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу, легалізацыя дакументаў ажыццяўляцца ў адной з формаў:

  • шляхам прастаўлення апастылю для дакументаў, якія прадстаўляюцца ў краінах — удзельніцах Гаагскай канвенцыі аб адмене патрабаванняў легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, якая была падпісаная яшчэ 5 кастрычніка 1961 года;
  • праз консульскую легалізацыю дакументаў, якія прадстаўляюцца ў краіны, якія не з'яўляюцца ўдзельніцамі Гаагскай канвенцыі.

Працэдуру апастылявання ў Беларусі ажыццяўляюць МЗС, Мінадукацы і Міністэрства юстыцыі.

Апастыль прастаўляецца на наступных дакументах:

  • пасведчанні і даведкі, якія выдаюцца органамі ЗАГСа і архівамі органаў ЗАГСа (пасведчанне аб нараджэнні, даведка аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу і інш.);
  • выпіскі з Адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях, якія выдаюцца органамі ўнутраных спраў;
  • даведкі аб стане здароўя і выпіскі з медыцынскіх дакументаў, якія выдаюцца ўстановамі аховы здароўя;
  • выпіскі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), якія выдаюцца Міністэрствам юстыцыі;
  • іншыя віды дакументаў, магчымасць прастаўлення апастылю на якія вызначаецца пры разглядзе дакумента.

Консульская легалізацыя ажыццяўляецца ў дачыненні да дакументаў:

  • складзеных на тэрыторыі Беларусі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі;
  • складзеных пасольствам або консульствам замежнай дзяржавы, акрэдытаваным у Беларусі або акрэдытаваным у Беларусі па сумяшчальніцтве;
  • пакінутых на тэрыторыі замежнай дзяржавы, у якой адсутнічае пасольства або консульства Беларусі.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу працуе толькі з дакументамі ад фізічных асоб.

Паперы прымуць для ажыццяўлення працэдуры легалізацыі, калі яны адпавядаюць гэтым патрабаванням, у прыватнасці:

— у дакументах не павінна быць выпраўленняў, падчыстак, прыпісак, выкрэсліванняў;

— памятыя, падраныя, пацёртыя або пашкоджаныя паперы не падлягаюць легалізацыі;

— назва пасады асобы, якая падпісала дакумент, уласнаручны подпіс і яе расшыфроўка (ініцыялы, прозвішча) павінны быць выразнымі;

— адбіткі афіцыйных пячатак павінны быць добра чытэльнымі;

— ламінаваныя паперы таксама не падыдуць для легалізацыі.

Рэгіянальныя філіялы Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прымаюць дакументы для аказання паслугі па прастаўленні апастылю і консульскай легалізацыі 5 дзён на тыдзень — з панядзелка па пятніцу — з 9:00 да 12:00.

Папярэдне трэба запісацца на прыём. Зрабіць гэта можна з панядзелка па чацвер з 17:00 да 18:00 па тэлефонах:

  • Мінск: +375 (17) 204 88 53;
    Гродна: +375 (152) 55 93 92;
    Брэст: +375 (162) 25 14 06;
    Гомель: +375 (232) 32 33 45;
    Магілёў: +375 (222) 71 23 40;
    Віцебск: +375 (212) 36 90 75.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек19

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы16

Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры4

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць