Свет77

Расіяне папалі ў склад з гуманітарнай дапамогай у Адэсе. Згарэла ўсё

У выніку расійскага абстрэлу Адэскай вобласці ў нядзелю быў разбураны склад з гуманітарнай дапамогай Чырвонага Крыжа, аказанне дапамогі прыпыненае, паведамляе «Украінская праўда».

Знішчаны склад Чырвонага Крыжа ў Адэскай вобласці. Фота: Чырвоны Крыж

«У выніку ракетнага ўдару па Адэскай вобласці 7 мая цалкам разбуранае арандаванае складское памяшканне Адэскай абласной арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Украіны плошчай 1000 кв.м. Пажар цалкам знішчыў гуманітарную дапамогу для Адэскай вобласці, якая знаходзілася на складзе», — гаворыцца ў паведамленні.

На шчасце, у момант ракетнага ўдару прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа на месцы не было. Выдача гуманітарнай дапамогі і дзейнасць некаторых праектаў Адэскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Украіны прыпыненая.

Чырвоны Крыж таксама паведаміў, што з-за ракетнага абстрэлу Мікалаеўскай вобласці 7 мая пашкоджанні атрымаў мабільны шпіталь Мікалаеўскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Украіны.

У выніку ўдару частка медыцынскага абсталявання, тэхнічных сродкаў і мэблі, якія там знаходзіліся, сталі непрыдатнымі для далейшага выкарыстання.

Каментары7

  • Крыжык-нолік
    08.05.2023
    Чырвоны крыж пасля такога здарэння спакойна працягне працаваць у рф?
  • Пень
    08.05.2023
    Захопнікі рашылі, што там ваенная тэхніка, якую пастаўляюць ЗША па лендлізу.
  • Axel Justas
    08.05.2023
    Пень, зохопнікі па-просту няздольныя адсочваць ваенныя цэлі, таму лупяць па грамадскім, якія ані схаваныя, ані абароненыя. Паскудная тактыка якая ня мае ваеннага сэнсу—абы нагадзіць ды паболей, пакуль ёсць магчымасць, вайна спіша.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць