На мінскіх пляжах плануюць абсталяваць больш міні-басейнаў для дзяцей
З'явяцца на пляжах і новыя гульнявыя пляцоўкі, каб малечы было чым заняцца.

Фота: «Мінск-Навіны»
На мінскіх пляжах стане больш міні-басейнаў для бяспечнага адпачынку і гульняў дзяцей, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
«Бяспецы, у тым ліку бяспецы дзяцей, на пляжах у сталіцы надаюць першачарговую ўвагу, таму такіх міні-басейнаў вырашана абсталяваць больш», — сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.
Таксама на пляжах плануюць зрабіць больш дзіцячых пляцовак, каб малым было чым разнастаіць свой вольны час.
Як піша агенцтва, у цэлым, па ацэнцы намесніка старшыні Мінгарвыканкама, пляжы гатовыя да прыёму адпачывальнікаў, тым не менш заўсёды ёсць да чаго імкнуцца.
Каментары